Беларусбанк аказаў спонсарскую дапамогу школам раёна
Сертыфікат на 70 адзінак камп’ютараў уручыў аддзелу па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падчас падвядзення вынікаў работы Бабруйскага раёна за 2021 год начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700 ААТ “АСБ Беларусбанк” Алег Саснавец, які разам з дырэктарам Бабруйскага аддзялення Беларусбанка Віталем Падабедам прысутнічаў на ўрачыстасці.
Традыцыя аказваць раённым установам адукацыі спонсарскую дапамогу камп’ютарамі бярэ пачатак ад часу, калі праўленне ААТ “АСБ. Беларусбанк” узначальваў Віктар Ананіч. У гэтым навучальным годзе было перададзена 70 адзінак тэхнікі, што дасць магчымасць вучням раёна рыхтавацца да штогоднай алімпіяды па фінансавай граматнасці яшчэ больш якасна, — адзначыла начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Алеся Стэльмак.
Падораныя камп’ютары, як мы даведаліся, усталяваны ва ўсіх раённых установах адукацыі і актыўна выкарыстоўваюцца на ўроках і дадатковых занятках.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.