Темы

“Твары дабрыню”: парламентарыі наведалі з падарункамі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

“Твары дабрыню”: парламентарыі наведалі з падарункамі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў на тэрыторыі нашага раёна сёння наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У межах дабрачыннай акцыі “Твары дабрыню” яны прывезлі падарункі: посуд, адзежу, абутак, салодкія пачастункі людзям, якія па той ці іншай прычыне страцілі здароўе і домам для якіх стала сацыяльная ўстанова. 

— Да акцыі далучыўся дэпутацкі корпус усіх рэгіёнаў, у тым ліку Магілёўшчыны, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова. — І сёння маё сэрца перапаўняе пачуццё гордасці за нашу краіну, нашага Прэзідэнта: нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы, санкцыі, пандэмію, вектар сацыяльнай накіраванасці дзяржавы ні на градус не адхілены. Дзяржаўныя праграмы, што рэалізуюцца для дзяцей, моладзі, пажылых грамадзян, людзей з асаблівасцямі развіцця функцыянуюць эфектыўна, удасканальваюцца і развіваюцца. Надзвычай важна ўсім гэта бачыць і цаніць. Заканадаўства нашай краіны пастаянна ўдасканальваецца, з’яўляюцца новыя законы, якія накіраваны на абарону і паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян розных катэгорый, у тым ліку людзей з інваліднасцю. На прыкладзе Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, які сёння наведалі, мы бачым вялікі клопат дзяржавы і работнікаў гэтай установы пра чалавека. У тых, хто тут жыве, ёсць магчымасць для творчасці і самарэалізацыі. А такія мерапрыемствы, як сённяшняе, паказваюць, што разам мы можам адолець любыя цяжкасці. Нашы ўстановы функцыянуюць, паўтаруся, на надзвычай высокім узроўні — створаны годныя ўмовы пражывання для людзей, якія сёння маюць патрэбу ў асаблівай дзяржаўнай абароне.

Гасцям быў праведзены экскурс па майстэрнях дома-інтэрната, дзе падапечныя пад кіраўніцтвам работнікаў займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, вырабам свечак, шыццём і г.д.

Дырэктар Галіна Саўчанка падзякавала дэпутам за падарункі, дзяржаве — за клопат і запэўніла, што калектыў і надалей будзе прыкладваць усе намаганні для таго, каб састарэлым і інвалідам жылося ў сценах сацыяльнай установы ўтульна. 

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем