На пажарах гінуць людзі
Робячы справаздачу аб учыненых на мінулым тыдні правапарушэннях і злачынствах, намеснік начальніка Бабруйскага РАУС Васіль Савельеў, разам з іншым адзначыў, што на пажарах, якія здарыліся на тэрыторыі раёна, загінула трое грамадзян. Па папярэдніх дадзеных, прычыны пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.
Алена КАРПЕНКА.