Темы

Надзённыя пытанні тыдня

Працоўны тыдзень для адказных работнікаў райвыканкама, а таксама кіраўнікоў арганізацый раёна традыцыйна пачаўся з планёркі ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Шалкоўскага.

 Робячы справаздачу аб ходзе вясенне-палявых работ, у прыватнасці — сяўбе ярыны, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што з яравых культур засталося дасеяць толькі кукурузу (на раніцу панядзелка было пасеяна 95 працэнтаў ад плану). Актыўна ў раёне вядуцца і работы па хімічнай апрацоўцы раслін. Цукровыя буракі, да прыкладу, ужо прапалолі двойчы. Прыступілі ў раёне і да яшчэ адной значнай сельскагаспадарчай кампаніі — нарыхтоўкі кармоў. Большасць гаспадарак, па словах Валерыя Сяргейчыка, займаецца нарыхтоўкай сенажу і сіласу, у некаторых — нарыхтоўваюць сена. Адначасова ў гаспадарках рамантуюць зернесушыльныя комплексы і зернеўборачныя камбайны. Словам, выконваецца ўвесь комплекс неабходных на гэты час работ. Між тым, даючы ім ацэнку, Міхаіл Шалкоўскі акцэнтаваў увагу на неабходнасці актывізаваць работы па нарыхтоўцы кармоў.

Завяршыўся яшчэ адзін месяц года. У сувязі з гэтым намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый накіраваць у аддзел эканомікі справаздачы аб выкананні даведзеных паказчыкаў. Тамара Мікалаеўна паведаміла таксама, што гэтым часам распрацоўваецца праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011 год. 

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, ва ўсіх школах раёна празвінелі апошнія званкі. На гэтым тыдні выпускнікі будуць здаваць іспыты. Правядзенне выпускных вечароў для вучняў 11-х класаў запланавана на 11 чэрвеня. З мэтай забеспячэння парадку падчас гэтых мерапрыемстваў у кожнай школе  будзе арганізавана дзяжурства грамадскасці і РАУС. Святлана Сяргееўна нагадала аб правядзенні ў суботу, 5 чэрвеня, свята Пушкінскай паэзіі ў Цялушы, а таксама аб правядзенні на гэтым тыдні пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Не абыйшлі на планёрцы важнае на гэты час пытанне падрыхтоўкі раёна да ацяпляльнага сезону (аб ходзе падрыхтоўкі далажыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель), і навядзення парадку ў населеных пунктах. Што тычыцца апошняга, то, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, толькі сельскімі саветамі на мінулым тыдні было выдадзена болей за сто прадпісанняў і складзена тры пратаколы на жыхароў раёна за неналежнае ўтрыманне сваіх домаўладанняў. Працягваюцца работы па ліквідацыі пустуючых дамоў. Значная ўвага надаецца абкосцы тэрыторый населеных пунктаў і дарог. За мінулы тыдзень было абкошана болей за 30 гектараў плошчаў.

Закранаючы пытанні, звязаныя з арганізацыяй закупу малака ў насельніцтва, было адзначана, што кантраляваць сітуацыю, не дапускаць збояў у працэсе закупу павінны ў першую чаргу старшыні сельсаветаў, якім, як нікому іншаму, належыць быць у курсе ўсіх праблемных пытанняў, і своечасова іх папярэджваць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Безопасный Новый год!»: работники МЧС посещают учреждения образования района

24 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Воспитанники Бобруйской районной детской школы искусств покоряют новые музыкальные вершины

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем