Темы

Аздаравіцца зможа кожны жадаючы

Аздаравіцца зможа кожны жадаючы

Да цудоўнай пары, мары кожнага школьніка — летніх канікулаў засталіся лічаныя дні. На сямейных нарадах ужо ў асноўным прыняты рашэнні аб адпачынку непаўналетніх. Многія выказалі жаданне звязаць яго з традыцыйным аздараўленнем у дзіцячых лагерах. На запытанне, ці ва ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак раёна будзе такая магчымасць, у аддзеле па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама далі станоўчы адказ.

Аздаравіцца ў лагеры, як нам паведамілі, зможа кожны жадаючы. Дзеля гэтага на працягу лета, у 4 змены, будзе працаваць аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем “Бабраня-2010”. Адпачынкам у гэтай установе плануецца ахапіць 320 хлопчыкаў і дзяўчынак, па 80 чалавек у кожную змену. Вызначаны і часовыя іх межы. Заезд у першую запланаваны на 3 чэрвеня (па 20 чэрвеня), другая змена будзе дзейнічаць з 28 чэрвеня па 15 ліпеня, трэцяя — з 19 гэтага ж месяца па 5 жніўня і чацвёртая — з 9 па 26 жніўня. Акрамя таго, літаральна ад пачатку канікулаў і на працягу ўсяго лета будуць функцыянаваць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Ужо з 2 чэрвеня па 22 чэрвеня такія лагеры запрацуюць на базе Туркоўскай, Гарбацэвіцкай, Варатынскай сярэдніх школ, Цялушскага, Хімоўскага і Ленінскага вучэбна-педагагічных комплексаў. З 28 чэрвеня па 19 ліпеня дзённыя лагеры будуць працаваць у Осаўскім ВПК, Брожскай і Каменскай сярэдніх школах. З 26 ліпеня па 14 жніўня — на базе Бортнікаўскага, Глушанскага і Міхалёўскага вучэбна-педагагічных комплексаў. Дадзенай формай аздараўлення плануецца ахапіць 320 раённых дзяцей.

Як і штогод, запланавана работа турысцкіх перасоўных лагераў. Такі адпачынак для вучняў-аматараў падарожжаў традыцыйна арганізоўваюць Гарбацэвіцкая і Варатынская сярэднія школы. Сёлета ад традыцыі не адыйшліся — захапляльнае баўленне часу на ўлонні прыроды чакае 20 непаўналетніх. Лагеры будуць дзейнічаць з 1 ліпеня па 9 ліпеня (Гарбацэвіцкая СШ) і з 4 па 12 жніўня (Варатынская СШ). Яшчэ столькі ж школьнікаў змогуць пазнаёміцца з ладам вайсковага жыцця. На прапанову гэтага адгукнуліся ў бабруйскай вайсковай часці 20392, на базе якой з 2 жніўня і цягам 9 дзён плануецца дзеянне ваенна-патрыятычнага лагера.

Улічаны і пажаданні школьнікаў, якія б хацелі ўлетку не толькі адпачыць, але і зарабіць грошай. У гэтых мэтах з 7 па 26 ліпеня будуць працаваць дзённыя лагеры працы і адпачынку. Стварыць іх збіраюцца на базе Цялушскага, Хімоўскага, Ленінскага вучэбна-педагагічных комп­лексаў і Туркоўскай СШ, у кожным — па 10 чалавек. Ужо цяпер вядома, што цялушскія школьнікі будуць заняты на пасяўных плошчах філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэр­віс”.

Такім чынам, усяго ў летні перыяд плануецца ахапіць аздараўленнем 720 дзяцей або болей за 57% ад агульнай колькасці.

Інфармацыя пра летняе аздараўленне размешчана на сайтах Бабруйскага райвыканкама і аддзела па адукацыі, спорту і турызму.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Безопасный Новый год!»: работники МЧС посещают учреждения образования района

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем