Темы

Абмяркоўваліся надзённыя пытанні

Планёрка ў райвыканкаме, якую ў аўторак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, па традыцыі пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых. Сяўбу ранніх зерневых і зернебабовых культур, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сяргейчыка,  можна лічыць завершанай. На гэты час не пасеянай застаецца грэчка. На гэтым тыдні ў раёне плануюць дасеяць цукровыя буракі, працягваюць садзіць бульбу і сеяць гародніну. Праведзена хімпраполка азімых культур, на чарзе — хімпраполка ярыны.

Завастраючы ўвагу на пытаннях жывёлагадоўлі, Валерый Сяргейчык адзначыў, што гэтым часам 45 гуртоў кароў ужо пераведзены на летне-пашавае ўтрыманне. Дадзеная мера прывяла да росту малака. На раніцу аўторка яго валавая вытворчасць у цэлым па раёну склала 107 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Гэта пры тым, што дзве гаспадаркі: філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” і ААТ “ЛенінаАгра” па-ранейшаму працуюць з мінусам.

Робячы акцэнт на пытаннях вытворчасці малака, Міхаіл Шалкоўскі адзначыў, што заспакойвацца на дасягнутым ні ў якім разе нельга: каб выканаць даведзены на год план, ужо цяпер неабходна даіць значна болей таго, што маем.

Увогуле, больш прадукцыйна неабходна працаваць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Аб гэтым гаварылі і старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, і намеснік старшыні Тамара Рудая. Па словах Тамары Мікалаеўны, вынікі работы за красавік сёлетняга года несуцяшальныя: не выкананы шэраг асноўных прагнозных паказчыкаў, што ніяк не дапушчальна і павінна быць выпраўлена па выніках 5 месяцаў работы.

Спыняючыся на пытаннях выканання мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава паведаміла, што на гэтым тыдні будзе завершана работа па ўручэнні юбілейных медалёў вязням фашызму.

Не абыйшлі на планёрцы актуальнае на гэты час пытанне падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, работы ў гэтым накірунку вядуцца, усе намечаныя мерапрыемствы будуць выкананы.

Значная ўвага надавалася і пытанням, звязаным з навядзеннем парадку ў населеных пунктах. Як адзначыла галоўны санітарны ўрач Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Валянціна Парахневіч, на сёння далёка не ўсе населеныя пункты адпавядаюць санітарным патрабаванням. А гэта, у сваю чаргу, пацвярджае недастатковую ў гэтым плане работу з боку старшынь сельскіх саветаў, якія першымі павінны біць трывогу ў адносінах парушальнікаў чысціні і парадку на падуладных тэрыторыях. 

Міхаіл Шалкоўскі нагадаў таксама аб неабходнасці трымаць на кантролі абкоску тэрыторый. Прычым, гэта тычыцца ўсіх без выключэння кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. 

Аб злачынствах, якія былі ўчынены на тэрыторыі раёна на мінулым тыдні, і аб мерах, накіраваных на іх прафілактыку, далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

В раздел «Опасная продукция» Госстандарт Беларуси внес два шоколадных яиц из-за несоответствия требованиям технических регламентов Таможенного союза

27 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Министр МЧС озвучил, какие проблемы с безопасностью есть в белорусских ТЦ

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

О приоритетах белорусского председательства в ЕАЭС и позиции Пашиняна, которая не поддается объяснению. Подробности из кулуаров саммита

27 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекцией ОВД Бобруйского райисполкома устанавливаются свидетели и очевидцы ДТП

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Рассказываем, как принять участие в смотре-конкурсе на лучшую организацию по охране труда

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем