Справы сельскагаспадарчыя
Абмяркоўваючы справы сельскагаспадарчыя, у прыватнасці, малочную вытворчасць, Міхаілам Уладзіміравічам было ўказана на недастатковасць мер, накіраваных на павелічэнне вытворчасці малака ў раёне. Нягледзячы на тое, што ў апошнія дні назіраецца яго рост (на канец мінулага тыдня — 102 працэнты), гэта адзін з ніжэйшых паказчыкаў у вобласці. Каб палепшыць становішча, патрабуецца прыняцце дадатковых мер.
Што тычыцца касьбы, то большасць сельгасарганізацый да яе актыўна прыступілі. Пачалася і нарыхтоўка сянажнай масы.
Алена Карпенка.