Падрыхтоўка да святкавання працягваецца
На мінулым тыдні, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, юбілейныя медалі і харчовыя наборы былі ўручаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны чатырох сельскіх саветаў. Работа па іх уручэнні працягваецца. Да 3 чэрвеня ўзнагароды атрымаюць і былыя вязні фашызму. Завершаны, у асноўным, рамонтныя работы ў дамах ветэранаў. На гэтым тыдні пачнецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах пажылых і мнагадзетных сямей.
Святлана Сяргееўна нагадала таксама аб правядзенні 24 красавіка рэспубліканскага суботніка, удзел у якім павінны прыняць калектывы ўсіх без выключэння ўстаноў і арганізацый. Акцэнтуючы ўвагу на пытаннях падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў, было адзначана, што, пачынаючы з панядзелка, дзяжурства на выбарчых участках будуць несці прадстаўнікі РАУС.
Алена КАРПЕНКА.