Темы

«Такія спецыялісты сустракаюцца рэдка»

«Такія спецыялісты сустракаюцца рэдка»

Так коратка, але ёмка кіраўнік філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Міхаіл Стрыжэўскі ахарактарызаваў падначаленага, галоўнага інжынера Антона Рэдкага. Па выніках сёлетняга раённага жніва ў намінацыі “Сярод галоўных інжынераў сельгасарганізацый” спецыяліст заняў пачэснае 2-е месца. Як аказалася, перамога не першая. У тройку лідараў інжынер Рэдкі ўвайшоў у мінулым годзе і годам да таго, што кажа пра сістэмнасць яго падыходу да работы.

Акалічнасць, што паслужны стаж Антона ў разы пераўзыйшоў той, што адводзіцца на званне “малады спецыяліст” (у галіне АПК сем год), дае падставу для таго, каб меркаванні-развагі маладога галоўнага інжынера былі пачутымі.

— Антон, чаму выбралі сельскагас­падарчую прафесію?

— Я вырас у сельскай мясцовасці, бацька працаваў галоўным эканаміс­там у калгасе. Заробак у родных быў не такім, каб задаволіць усе мае інта­рэсы — хацелася і відэамагнітафон, і гульнёвую прыстаўку, і шэраг іншага, чаго да гэтага не было. Таму ўжо з 7-га класа летнія канікулы праводзіў на зернетоку — дзе з шуфлем, дзе з венікам. Сельгасвытворчасць здавалася зразумелай, таму пасля школы, як і бацька, паступіў у Горацкую акадэмію. У гады студэнцтва таксама падпрацоўваў — быў памочнікам камбайнера, дапамагаў і адначасова вучыўся ў механізатараў рамантаваць тэхніку…

— У “Харчавік-Агра” трапілі па размеркаванні?

— Не. На працу быў накіраваны ў гаспадарку Калінкавіцкага раёна. Але заканчэнне абавязковай адпрацоўкі супала з жаніцьбай, і мы прынялі рашэнне пасяліцца ў Бабруйску, дзе жонка першай знайшла работу. Там ёй прапанавалі інтэрнат, а жыллёвае пытанне для нас было важным. Мае пошукі работы ў горадзе некалькі зацягнуліся, таму, калі прапанавалі ў “Харчавік-Агра”, доўга не думаючы паехаў. Працую 5 год, з іх 3 — у якасці галоўнага інжынера.

— Штодзённая язда з горада ў вёску і назад не вымотвае?

— Дабіраюся на ўласным аўто, таму не. Спрабаваў, эканомячы сродкі, на дызелі, але нязручна: калі, здараецца, трэба раней прыехаць, калі затрымацца.

— На рабоце ўласным аўто таксама карыстаецеся?

— Не. У мяне, як і кожнага з галоўных спецыялістаў гаспадаркі, працоўны аўтамабіль, што дадае зручнасці рабоце.

— Што значыць — быць галоўным інжынерам у АПК?

— Гэта значыць арганізоўваць і кант­раляваць ход падрыхтоўкі тэхнікі да сельгасработ, вырашаць пытанні дастаўкі дэталяў і рамонту (калі абмежаваны ў тэрмінах, а зачастую і ў фінансах), а таксама падрыхтоўкі і рамонту абсталявання жывёлагадоўчага комплексу і шэраг іншага.

— Нялёгкая работа?

— Цяжкая.

— Што асабліва складана?

— Адсутнасць выходных — ад гэтага многія маладыя сыходзяць.

— Чаму такое здараецца?

— У сельскай гаспадарцы па-іншаму нельга.

— Сапраўды нельга? Ці можа ўсё прасцей — да такога раскладу прызвычаіліся за дзесяцігоддзі і ніхто не бярэцца яго змяніць?

— Ну хіба спыніш тую ж уборку хлябоў? А жывёлагадоўля… Яна ж функцыянуе без выходных — раптам праб­лемы з абсталяваннем? Абавязкова трэба, каб быў чалавек, які здолее з праблемай справіцца.

— І гэты чалавек на працягу ўсіх выходных — вы?!

— Не. Мы гэтае пытанне адрэгулявалі — працуем у траіх (яшчэ інжынер-энергетык і загадчык майстэрняй) па чарзе, так што адзін-два працоўных выходных дні ў месяц — не трагедыя.

— Праца па суботах і нядзелях аплачваецца згодна з Працоўным кодэксам?

— Так.

— Антон, у вас ёсць адчуванне, што займаецеся сваёй справай, ці бываюць сумненні?

— Гэта маё. Падабаецца і сама работа, і стасункі з людзьмі — многія механізатары мае равеснікі. Непараўнальнае адчуванне, калі ўдаецца вырашыць праблему — скажам, сапсаваўся камбайн у полі і нельга дапусціць працяглага прастою — гэта як прайсці квэст.

— У калектыве знаходзіце паразуменне?

— Калектыў у нас выдатны. І вопытныя працаўнікі, і моладзь — адна каманда.

— Зарабляеце за працу добра?

— Нядрэнна.

— Заробак важная для вас умова, каб заставацца ў гаспадарцы?

— Дастаткова важная, але не галоўная.

— А што галоўнае?

— Адносіны кіраўніцтва да работнікаў. Ведаю прыклады, дзе праблема галоўнага спецыяліста гэта толькі праблема галоўнага спецыяліста — кіраўнік тэрмінова хоча бачыць вынік, і яго не хвалюе, як ён будзе дасягнуты.

— Вашага кіраўніка хвалюе?

— Майго хвалюе. І няхай я па максімуму імкнуся дамагацца ўсяго сам — на выручку прыходзяць і вопыт, і інтэрнэт, і стасункі з калегамі — адчуванне, што пры неабходнасці цябе ўважліва выслухаюць, параяць, пасадзейніча­юць, не дае выбіцца з унутранай раўнавагі, а гэта важна.

— Якіх зменаў хацелі б на працы?

— Новай тэхнікі. Тая, што маецца, выключна ўся па тэрмінах адпрацаваная.

— Жывеце ў інтэрнаце, а калі б, скажам, прапанавалі добраўпарадкаваны дом у Цялушы — пагадзіліся б на пераезд у сельскую мясцо­васць?

— Хутчэй не. У горадзе ў жонкі работа, якая ёй падабаецца, болей магчымасцяў для развіцця сына, кола сяб­роў, каб разам адпачыць, ды і стаім на чарзе на будаўніцтва жылля. Так што прасцей за ўсё — мне ездзіць у Цялушу.

— За перамогу ў раённым спаборніцтве атрымалі прэмію — як абышліся з немалой сумай?

— Яшчэ некранутая (усміхаецца). Але падумваем набыць што-небудзь для сям’і.

— Дзякуй, Антон Мікалаевіч, за размову. Жадаем, каб у вашым жыцці было шмат працоўных перамог і каб назаўжды захавалі настрой на абраную справу.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Безопасный Новый год!»: работники МЧС посещают учреждения образования района

24 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Воспитанники Бобруйской районной детской школы искусств покоряют новые музыкальные вершины

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем