Справы сельскагаспадарчыя
Першым пытаннем планёркі ў райвыканкаме, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, было абмеркаванне спраў сельскагаспадарчых. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, валавая вытворчасць малака на мінулым тыдні ў цэлым па раёне склала 107 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню пры таварнасці 83 працэнты. Нядрэнна ў малочнай вытворчасці абстаяць справы ў такіх сельгасарганізацыях як СВК “Калгас імя А. Неўскага”, “Стасеўка”, ААТ “Аграмашсервіс”, хужэй — у філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, ААТ “ЛенінаАгра”.
Ва ўсіх гаспадарках актыўна вядуцца падрыхтоўчыя да сяўбы работы. Арганікі на пачатак тыдня нарыхтавана 82 працэнты ад неабходнага. Насенне зерневых і зернебабовых культур і насенне траў для падсейвання маецца ў дастатковай колькасці. На 100 працэнтаў падрыхтавана да веснавых палявых работ і тэхніка.
Алена КАРПЕНКА