Темы

І прыходзіць свята кнігі

І прыходзіць свята кнігі

Свята ”Сябар наш, кніга!” адкрыла цыкл мерапрыемстваў Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “І прыходзіць свята кнігі”, які традыцыйна адзначаецца ў бібліятэках ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” падчас вясновых канікулаў. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў межах Тыдня, зрабілі знаёмства юных чытачоў з творчасцю дзіцячых пісьменнікаў яскравым і запамінальным.

На свята былі запрошаны вучні пачатковых класаў Каменскай СШ. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята “Книжкины именины”, якое ўпершыню святкавалі ў далёкім 1943 годзе. Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей гульні, конкурсы, віктарыны па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў А. Пы­сіна і У. Ліпскага, прадставілі кнігі з аўтографамі А. Пысіна з асабістай бібліятэкі Е.В. Хромчанка, чытачкі раённай бібліятэкі.

А пасля ўсіх, хто прысутнічаў у зале, бібліятэкары запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Уладзіміру Ліпскаму — 80” і конкурсе малюнкаў па яго творчасці “Верны сябар дзяцей”.

Пазнаёміць школьнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніка, вучыць дзяцей быць сумленнымі, добрымі, чулымі на вобразах герояў яго кніг была прызвана выстава-знаёмства “Сустрэчы з творамі Уладзіміра Ліпскага”. На працягу месяца вучням было прапанавана пакінуць свае ўражанні ў кнізе наведвальнікаў выставы.


Дзень паэзіі “А. Пысін — прызнаны майстар беларускага пісьменства” для членаў клуба “Узрост” прадоўжыў мерапрыемствы Тыдня кнігі. Праграму дня паэзіі склалі віртуальная выстава да 100-годдзя пісьменніка “З будучым мінулае сшываю…”, тэматычная экскурсія “Жыццёвы і творчы шлях А. Пысіна”, паэтычная гадзіна “У вечным слове чалавекам быць”, майстэрскае дэкламаванне верша С. Грахоўскага “Размова з Аляксеем Пысіным”.


З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната да перыядычных выданняў для 10-класнікаў у межах Тыдня прайшоў дзень перыёдыкі “Дзень часопісных прыгод”. Як расказала Галіна Буткевіч, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі, зай­мальнае выкладанне матэрыялу, маляўнічыя ілюстрацыі зрабілі падарожжа па старонках часопісных выданняў цікавым і змястоўным. Бібліятэкары прапанавалі агляд-падарожжа “Гартаючы старонкі перыёдыкі для падлеткаў”, інфармацыйнае дасье ”Часопіс — акно ў свет, дзе жыве твой кумір”, конкурс “Прадстаўляю свой любімы часопіс”, бліц-апытанне “Мой любімы часопіс”. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства бібліятэкары ўручылі памятку “Як чытаць часопіс?”.

Завяршыў праграму Тыдня дзень удзячнасці прыродзе “Сябраваць з прыродай”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня водных рэсурсаў.

Последние новости

Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем