Темы

Сельскія лазні: дзе на раёне можна скарыстацца гэтай паслугай

Сельскія лазні: дзе на раёне можна скарыстацца гэтай паслугай

Пра гэта нашая гаворка з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірынай Пракопчык.

— Ірына Генадзьеўна, хто ў раёне аказвае паслугі лазні?

— Гэта УКП “Жылкамгас”. На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комплекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазня ў Рэдкім Розе. Апошняя, з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружа­насці, вось ужо колькі год як не функцыянуе. Што да Глушанскага комплекса, то яго гадавая загружанасць некалькі вышэйшая — за няпоўныя 12 месяцаў бягучага года склала 26,4% (за 2018 год — 21%). Лазня ў Глушы працуе па суботах. Кошт адной памыўкі (за 2 гадзіны) складае, у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама, — 4,70 руб­лёў. Для зручнасці наведвальнікаў у дзень работы лазні працуе таксама і парыкмахер з 9 да 13 гадзін.

— Але ж адна лазня на раён наўрад ці выра­шыць патрэбу ў паслузе? Ці ёсць яшчэ якія варыянты?

— Тут заўважу, што сярод мерапрыемстваў раённага плана па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ў 2018 годзе, — і прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых сельскім жыхарам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. Сярод апошніх аграсядзібы “Ізабэла” і “Ранчо” ў аг. Леніна, “У Шчаткава” — у аднайменным населеным пункце, «Тры ільвы» — у в. Сычкава, “Воля” — у в. Лысая Горка, “У Пятровіча” — у Новай Шараеўшчыне, “Адпачынак плюс” у Вішнёўцы, сядзіба “Церамок” у аг. Міхалёва, “Спадчына” — у Глушы, “Тихий омут” — у в. Дойнічава.

— У маё дзяцінства сяльчане для памыўкі часцяком выкарыстоўвалі лазні сельгасаб’ектаў. Цяпер гэта магчыма?

— Чаму не? Упэўнена, і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, і члены іх сямей, якія прыходзяць дапамагчы ўправіцца жонцы ці матулі, могуць скарыстацца і лазняй, якая тут ёсць. Плюс да гэтага дадам, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні, і “банны дзень” людзі ладзяць, не выходзячы з двара.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Глава района поздравил актив Бобруйского района с наступающим Новым годом и подвел итоги уходящего

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Две новые автолавки будут обслуживать Бобруйский район  

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты райсовета депутатов утвердили районный бюджет на 2025 год

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Чудес много не бывает. В рамках акции «Наши дети» глава района посетил детский дом семейного типа в Глуше

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты исполняют детские мечты

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем