Темы

Акцыя «Нашы дзеці» крочыць па краіне

Акцыя «Нашы дзеці» крочыць па краіне

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў Беларусі 9 снежня і будзе доўжыцца да 10 студзеня 2020 года.

Традыцыйна падчас акцыі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, апякунскія, прыёмныя сем’і і тыя, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, наведаюць карэкцыйна-развіваючыя цэнтры, бальніцы. Павіншуюць дзяцей з Новым годам, уручаць падарункі, пасадзейнічаюць у вырашэнні праблемных пытанняў.

У рамках дабрачыннай акцыі прой­дуць мерапрыемствы рэспубліканскага, абласнога і раённага маштабаў. У шэрагу з іх, як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама, прымуць удзел і дзеці нашага раёна — выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў, дзеці-інваліды, дзеці-сіроты.

Так, 16 снежня ў Магілёве, у Палацы культуры вобласці, мае адбыцца навагодні “Карамельны бал” для навучэнцаў і студэнтаў Магілёўшчыны, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. Удзел у ім прымуць 11-класнік Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” Павел Якубенка і выпускніца Каменскай СШ Ніна Фядосава.

24-га “Зімовая казка” пакліча на навагодняе свята выхаванцаў Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што ў аг. Міхалёва. 27-га — дэлегацыя з 12-ці раённых школьнікаў прыме ўдзел у абласным навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Зайца, якое пройдзе ў абласным Палацы культуры. У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў г. Бабруйска будзе нала­джана навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без бацькоўскай апекі. Усяго ў дадзеным мерапрыемстве ўдзел прыме 82 дзіцяці нашага раёна.

Без сумнення, запамінальныя ўражанні чакаюць 5-класніц Таццяну Тарасенка, Ганну Канавальчык з Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” і вучаніцу 6-га класа Насцю Буцэвіч з Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ” — 28 снежня вучаніцы пабываюць на навагоднім свяце ў Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску.

30 снежня навагоднія падарункі чакаюць дзяцей з дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Глушы.

І, вядома ж, святочныя сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай пройдуць ва ўсіх раённых установах адукацыі. Яны будуць наладжаны з 21 да 27 снежня.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем