Темы

У “Міхалёўскай Ніве” сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

У “Міхалёўскай Ніве” сеюць азімыя  і ўбіраюць цукровыя буракі

Работы на гэтую пару вядуцца паблізу в. Дуброва. Сяўбой азімай пшаніцы займаецца Мікалай Іванавіч Канавалаў на трактары “Атлес” з АКПМ-6, насенне падвозіць Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч. Па стану на раніцу ўчарашняга дня культурай засеяна 120 гектараў. Усяго ж пад азімую збажыну тут запланавана заняць адну тысячу гектараў — па 400 га пасеяць азімых пшаніцы і трыцікале і 200 гектараў жыта.

Адначасова ў гаспадарцы вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы. Гэтым відам работ займаецца Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АППД-6. Ворыўныя работы вядуць Іван Васільевіч Канавалаў на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з плугам 4-40 і Анатоль Анатольевіч Кукабака на МТЗ-3022 у агрэгаце з плугам 8-40. Зрэшты, Мікалай і Іван Канавалавы — сын і бацька. Гаворачы пра тое, што сяўба азімых даручана ягонаму нашчадку, у голасе Івана Васільевіча (і гэта зразумела) адчуваецца павага і гонар за яго.

Сярод асноўных клопатаў аграрыяў ААТ “Міхалёўская Ніва” на гэтую пару і ўборка цукровых буракоў. Дадзеная справа даручана механізатарам Уладзіміру Міхайлавічу Юшкевічу і Вадзіму Аляксандравічу Крычко. Ажыццяўляецца ўборка салодкіх караняплодаў “Холмерам”. Па апошніх дадзеных, накапана 2760 т пры сярэдняй ураджайнасці 349 ц/га. Сабраны ўраджай часткова вывозіцца на прыёмны пункт г. Асіповічы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Пример для молодого поколения. 90-летие отметила жительница аг. Горбацевичи Валентина Павлюкевич

9 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси стартует регистрация на ЦТ

9 апреля 2025
Читать новость
80-летие Победы

Иди и смотри… В Бобруйском районном историко-краеведческом музее пополнение!

9 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

Пока за окном весенний минус: что советует МЧС

9 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

“Лес! Дабро! Парадак!”. Министерство лесного хозяйства снова зовет белорусов на акцию

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет с белорусской экономикой в этом году? Прогноз от Лукашенко

9 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем