“Шчасце жыць у мірнай краіне”
Рэспубліканскі конкурс жывапісу пад такой назвай прайшоў сёлета пры арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”. Ужо падведзены вынікі творчага спаборніцтва. У ліку пераможцаў і нашыя землякі — навучэнцы раённай дзіцячай школы мастацтваў Алекберава Арзу (9 год) і Бурлакова Алеся (15 год). Работы дзяўчат, разам з іншымі, будуць надрукаваны ў кнізе “Дзеці за мір. Малюнкі”.
А 2 верасня на ўрачыстых школьных лінейках члены раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” ўручылі пераможцам рэспубліканскага конкурсу жывапісу дыпломы і памятныя падарункі.
Нагадаем, што з 17 па 24 верасня ў Магілёўскай вобласці пройдзе Тыдзень міру. У гэтыя дні ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства, ва ўстановах адукацыі і культуры будуць праведзены розныя мерапрыемствы, якія прапагандуюць мір, дружбу, справядлівасць, гуманізм. Запланаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні памятных месцаў і шмат іншага.
Алена КАРПЕНКА.