За здаровы лад жыцця
Марознае і снежнае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, спрыяе лыжным спаборніцтвам, якія і праводзяцца ў нашым раёне. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, у мінулыя выхадныя дні ў пасёлку Глуша лыжню правялі сярод дзяцей і падлеткаў, а 30 студзеня ў “Лыжні-2010” прымуць удзел працоўныя калектывы раёна.
На гэтым тыдні, па словах Святланы Носавай, у райвыканкаме будзе працаваць каардынацыйны савет па пытаннях барацьбы з п’янствам і алкагалізмам на вытворчасці. Галоўная задача, якая ставіцца перад удзельнікамі савета, выпрацаваць сістэмны падыход да іх вырашэння.
Алена КАРПЕНКА.