Справы сельскагаспадарчыя
Планёрка ў райвыканкаме, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, традыцыйна пачалася з абмеркавання пытанняў сельскагаспадарчай галіны, у прыватнасці, жывёлагадоўлі. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў у сваёй справаздачы адзначыў, што жывёлаводы раёна прыступілі да выканання намечаных на 2010 год планаў па вытворчасці малака. На іх выкананне накіраваны шэраг мер. Да прыкладу, гаспадаркамі набыта 300 тон камбікорму, з завода па пераапрацоўцы алейных культур з пачатку гэтага месяца завезена 65 тон бялку. Маюцца, няхай і не значныя, зрухі: на сёння малака ў раёне дояць 107 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. З “мінусам” працуе толькі адна гаспадарка.
Рыхтуючыся да веснавых палявых работ, працягваецца, па словах Аляксандра Осіпава, і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі.
Алена КАРПЕНКА.