Темы

Дзелавы панядзелак

Дарогі павінны быць чыстымі

Менавіта з абмеркавання пытання стану дарог у раёне пачаў планёрку ў панядзелак старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі. У сувязі са снегападамі спецыяльна прыстасаваная для расчысткі дарог тэхніка, — па словах Міхаіла Уладзіміравіча, павінна працаваць, калі ў тым маецца патрэба, круглыя суткі, нягледзячы ні на якія акалічнасці. Усе дарогі, у тым ліку і ў маланаселеных вёсках, павінны быць расчышчаны, каб не замінаць рабоце аўталавак і іншаму транспарту.

Справы сельскагаспадарчыя

Улічваючы тое, што пастаўлена задача нарошчваць аб’ёмы малочнай вытворчасці, у раёне шукаюць крыніцы дадатковых кармоў. Як адзначыў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, гэтым часам праводзіцца работа па заключэнні дагавораў з гідролізным заводам г. Бабруйска па набыцці барды, са Слуцкага цукровага завода ў гаспадаркі пастаўляецца патака.

Выкананне прагнозных паказчыкаў – на кантроль!

Завяршаецца снежань, а з ім і 2009 год. Зразумела, што апошні месяц самы напружаны: неабходна папрацаваць на ўсю моц, каб завяршыць адыходзячы год дастойна, выканаўшы ўсе прагнозныя паказчыкі. Менавіта да апошняга заклікала кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. У сваім дакладзе Тамара Мікалаеўна не абыйшла і пытанне заработнай платы. Ва ўсіх без выключэння арганізацыях грошы павінны быць выплачаны не пазней 24 снежня.

Прайшоў дзень інфармавання

У чацвер на мінулым тыдні, як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з калектывамі арганізацый і жыхарамі раёна. Падчас сустрэч была даведзена інфармацыя аб Дырэктыве Прэзідэнта РБ №2, а таксама даваліся адказы і браліся на кантроль пытанні, што хвалююць вяскоўцаў.

Бяспеку навагоднім святам

Старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі асаблівую ўвагу завастрыў на пытанні падрыхтоўкі да навагодніх і калядных святаў і даручыў супрацоўнікам міліцыі, з мэтай папярэджання негатыўных выпадкаў, трымаць іх правядзенне на жорсткім кантролі.

Падводзячы вынікі планёркі, кіраўнік раёна акрэсліў і галоўныя задачы тыдня: імкнуцца да выканання прагнозных паказчыкаў і ў час выплаціць заработную плату.   

АПА  — бяспека нашага жыцця

Разам з іншым, на планёрцы абмяркоўвалася і пытанне аснашчанасці жылых дамоў вяскоўцаў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі (далей — АПА).

Згадзіцеся, перад людзьмі, якія дадумаліся, а затым сканструявалі АПА, у пару схіліць галаву: у час нашага сну або адсутнасці ў доме апавяшчальнік б’е трывогу —  сігналізуе аб небяспецы, узнікненні пажару.  На рахунку АПА — сотні выратаваных жыццяў.

Між тым, як гаварылася на планёрцы, жыхары раёна не спяшаюцца набываць пажарныя апавяшчальнікі, часцей — з-за неапраўданай бяспечнасці, маўляў, у маім жытле нічога здарыцца не можа. Шкадаванне прыходзіць, праўда, пазней, калі пажар ужо здарыўся, і добра, калі абыйшлося без чалавечых ахвяр. Пры гэтым і ў тым і ў іншым выпадку цана бяспечнасці (матэрыяльныя і чалавечыя страты) ніяк не стасуецца з коштам за АПА: 23 500 рублёў. Набыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік таксама не складана, ён прадаецца ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства, а таксама ў гандлёвых кропках Бабруйска («Лазурыт», «Гарызонт» і інш.).

Шаноўныя жыхары раёна, ваша бяспека і бяспека вашых дзяцей, родных — у вашых  руках! Каб бяда ў выглядзе пажару не прыйшла ў ваш дом, паклапаціцеся набыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.   

Алена КАРПЕНКА.

Дзелавы панядзелак

Справы сельскагаспадарчыя

Даючы справаздачу на планёрцы ў панядзелак аб ходзе сельскагаспадарчых работ, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў адзначыў, што вытворчасць малака на канец мінулага тыдня склала 105 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Гэтаму садзейнічаў шэраг прынятых мер, у тым ліку і пераход асобных МТФ на трохразавае даенне. З мэтай садзеяння росту малочнай вытворчасці, штопанядзелка, па словах Аляксандра Осіпава, праводзяцца нарады з удзелам спецыялістаў дадзенай галіны, падчас якіх неадкладна вырашаюцца ўсе пытанні, што ўзнікаюць у працэсе вытворчасці. У пятніцу на мінулым тыдні нарада з удзелам спецыялістаў жывёлаводчай галіны прайшла на базе ААТ “Аграмашсервіс”. Сярод асноўных пытанняў, што абмяркоўваліся, былі павышэнне якасці малака і аднаўленне статку.  

Гэтым часам, па словах Аляксандра Осіпава, на кантролі пытанні зімоўкі жывёлы, рамонту сельгастэхнікі, нарыхтоўкі арганічных угнаенняў. Немалая ўвага надаецца выкананню даведзеных гаспадаркам планаў па здачы металалому. Акцэнтуючы ўвагу на дадзеным пытанні, старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі нагадаў аб значнасці выканання раёнам дадзенага паказчыку і падкрэсліў, што даведзеныя гаспадаркам планы павінны быць выкананы да 20 снежня.  

У Новы год – з грашыма

Выплаціць заработную плату ў арганізацыях і гаспадарках без затрымак, як мага раней — да гэтага заклікала кіраўнікоў прадпрыемстваў намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. 

Тамара Мікалаеўна, да таго ж, рэкамендавала ўсім трымаць на кантролі выкананне паказчыка росту заработнай платы і, увогуле, усіх прагнозных паказчыкаў. Апошнія павінны быць выкананы як у снежні, так і па выніках работы за год.

Бяспеку святочным мерапрыемствам

З мэтай забяспечыць бяспеку правядзення навагодніх свят, на мінулым тыдні, — па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, была праведзена нарада з удзелам прадстаўнікоў РАУС, МНС, пракуратуры, іншых зацікаўленых службаў. старшыням сельскіх саветаў рэкамендавана ў абавязковым парадку арганізаваць дзяжурства прадстаўнікоў грамадскасці. Было адзначана і тое, што ў суботу на базе Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” прайшлі апошнія прадметныя алімпіяды школьнікаў. Пераможцы раённых алімпіяд у хуткім часе прымуць удзел у абласных. Святлана Сяргееўна нагадала прысутным аб правядзенні на гэтым тыдні адзінага Дня інфармавання.

Іншыя злабадзённыя пытанні

Не абыйшлі на планёрцы і пытанне падрыхтоўкі да здачы аграгарадкоў Цялуша і Варатынь. Па словах в.а. намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, падрыхтоўчыя работы, у асноўным, завершаны.

Даючы справаздачу аб злачынствах, учыненых на тэрыторыі раёна на мінулым тыдні, памочнік начальніка Бабруйскага РАУС Ігар Шалыгін адзначыў, што ўсяго злачынстваў было зарэгістравана 7 (з іх 6 — крадзяжы). Работнікамі РАУС у складзе камісій праведзена работа па кантролю за добраўпарадкаваннем у аграгарадках. Аб рабоце, якая ў гэтым накірунку на мінулым тыдні праведзена сельскімі саветамі і санітарнай службай, далажылі старшыня райсавета дэпутатаў Л.А. Баркоўскі і галоўны санітарны ўрач В.М. Парахневіч.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Общество

Для тружеников села расширены трудовые гарантии. Нормы закреплены в Тарифном соглашении на 2025-2027 годы

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принял участие в неформальном саммите СНГ под Санкт-Петербургом

26 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса декоративно-прикладного творчества “Новогоднее чудо”

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем