Увага да інвалідаў
3 снежня ў нашай краіне будуць адзначаць Дзень інвалідаў. А гэтым часам, па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, у раёне вядзецца падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды гэтага дня. Святлана Сяргееўна агучыла і той факт, што ў пятніцу на гэтым тыдні ў райвыканкаме пройдзе фестываль “Маладосць. Праца. Рамантыка”, падчас якога будуць ушаноўвацца лепшыя з маладых работнікаў як сельскагаспадарчай галіны, так і іншых сфер.
Канстатуючы сітуацыю з грыпам, было адзначана, што на раніцу панядзелка на каранціне знаходзілася адна навучальная ўстанова — Ленінская школа.
Алена КАРПЕНКА.