Зарплату – у час
Заработная плата работнікам прадпрыемстваў і арганізацый павінна быць выплачана ў вызначаныя тэрміны, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Звярнуўшыся да прысутных на планёрцы кіраўнікоў, Тамара Мікалаеўна парэкамендавала апошнім пракантраляваць выкананне паказчыка платных паслуг і не толькі. Аб тым, што павінны выконвацца ўсе без выключэння прагнозныя паказчыкі, адзначыў на планёрцы і старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі.
Алена КАРПЕНКА.