Дзяржаве патрэбна малако
Не дапускаць зніжэння паказчыкаў, а, наадварот, імкнуцца да росту малочнай вытворчасці — такая задача ў панядзелак на мінулым тыдні пастаўлена райсельгасхарчам перад кіраўнікамі і загадчыкамі малочна-таварных фермаў. Нарады з удзелам апошніх, — па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сямёнава, будуць праводзіцца штопанядзелка з тым, каб сітуацыя ў малочнай вытворчасці знаходзілася пад кантролем і своечасова вырашаліся ўсе неабходныя пытанні. На гэты час вядзецца работа па набыцці багатых на бялкі кармоў. Было адзначана і тое, што асобныя гаспадаркі ў апошні час павялічылі продаж малака дзяржаве.
Што да палявых работ, то гэтымі днямі вядуцца, дзе яшчэ не завяршылі, ворыўныя работы, а ў двух гаспадарках: СВК “Гігант” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”, — працягваюць убіраць кукурузу на зерне. З-за перанасычанасці глебы вільгаццю ўборачныя работы даводзіцца весці недастаткова актыўнымі тэмпамі.
Алена КАРПЕНКА.