Яшчэ адзін «ШАГ» ў Міхалёўскім ВПК
У мэтах выхавання ўсебакова развітай асобы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе кожны чацвёрты чацвер месяца для вучняў 9-11-х класаў наладжваецца адзіны дзень інфармавання пад агульнай назвай «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна». На мерапрыемства запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты, медыйныя персоны.
У Міхалёўскі ВПК «Дз/сад-СШ» на сустрэчу са старшакласнікамі ў гэты чацвер прыйшоў старшыня Бортнікаўскага сельсавета Я.І. Чэркас. Тэма, на якую вялася размова, стала працягам папярэдняй і датычылася 100-годдзя УЛКСМ. Яўген Іванавіч, а таксама дырэктар ВПК Вераніка Падаляк — колішні першы старшыня РК ГА “БРСМ”, настаўнікі школы, чыя маладосць звязана з камсамолам, падзяліліся з юнакамі і дзяўчатамі ўспамінамі пра дзейнасць маладзёжнага руху і добрыя справы, якія ініцыяваў УЛКСМ.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву Міхалёўскага ВПК.