Грып пайшоў на спад
Як адзначыла на планёрцы галоўны санітарны ўрач г. Бабруйска і Бабруйскага раёна Валянціна Парахневіч, сітуацыя з грыпам нармалізуецца. У апошнія дні мінулага тыдня за парадай да дактароў звярталася прыкладна па 800 жыхароў Бабруйшчыны ў дзень. Пры тым, што днямі раней гэтая лічба перавышала тысячу. Таму ёсць падставы меркаваць, што захворванне пайшло на спад.
З панядзелка школы Бабруйска ўзнавілі вучэбны працэс. З раённых школ на каранціне на раніцу панядзелка знаходзіліся чатыры, усяго было закрыта восем.
Алена КАРПЕНКА.