Час завяршыць палявыя работы
Як стала вядома з даклада першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сямёнава, на раніцу панядзелка не ўбралі кукурузу ў СВК «Гігант» і «Калгас імя А. Неўскага», ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі». Да таго ж, у БТАА “Амега-Люкс” няўбранымі застаюцца і цукровыя буракі. У большасці гаспадарак працягваюць падняцце зябліва. З-за дажджлівага надвор’я дадзены від палявых работ ажыццяўляецца не такімі актыўнымі тэмпамі, як таго патрабуюць вызначаныя тэрміны.
Між тым, адзначыў Валерый Уладзіміравіч, у раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка насення да яравой сяўбы. Шэраг гаспадарак з дадзенай работай ужо справіліся. Астатнім неабходна завяршыць яе да пачатку снежня.
Складанай застаецца сітуацыя з вытворчасцю малака. Шэраг сельгасарганізацый, у параўнанні да гэтага перыяду мінулага года, знізілі валавыя надоі. Дадзеную сітуацыю старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі назваў недазваляльнай. Па словах кіраўніка раёна, упраўленне райсельгасхарчу павінна прадпрыняць усе магчымыя меры для яе стабілізацыі.
Алена КАРПЕНКА.