Темы

Чый плот — таго і клопат

Чый плот — таго і клопат

Падчас аднаго з выездаў у сельскую мясцовасць інфармацыйна-прапагандысцкай групы, у склад якой уваходжу таксама, да прадстаўнікоў раённай улады звярнулася пенсіянерка гадоў 70-ці са словамі-патрабаваннем “і пара ўжо падумаць пра новую агароджу, тая, што ставілі, прыйшла ў нягоднасць — вунь колькі часу прайшло” (меўся на ўвазе 2006 год, калі раён рыхтаваўся да рэспуб­ліканскіх “Дажынак”). Знайшоўся адказ і на запытанне, чаму не дапамогуць у гэтым дзеці: у іх, маўляў, уласных праблем хапае — сваіх дзяцей падымаць трэба.

Асабіста мяне такая пастаноўка пытання, па праўдзе сказаць, і здзівіла, і ўразіла. Тэма замены старой агароджы на новую ля бацькоўскага дома на Брэстчыне, дзе жыве матуля, у тыя дні якраз вырашалася і ў нашай сям’і.

Але ні ў самой маці, ні тым болей у нас, дзяцей, не ўзнікла і думкі перакласці яе на мясцовую ўладу ці некага іншага. Відавочна ж: чый плот — таго і клопат.

Між тым, спажывецкі падыход асобных грамадзян да вырашэння ўласных спраў можна назі­раць і ў іншым. Навошта, мяркуюць некаторыя, ламаць галаву, куды падзець непатрэбныя чаравікі ці тыя ж будаўнічыя адходы, калі можна ўсю непатрэбшчыну прыла­дзіць за агародам ці ў сасонніку? Парушальнікаў такім чынам заканадаўства не хвалюе, што прыборка несанкцыянаваных звалак каштуе немалых грошай — не сваіх жа!

Яно-то так, не з уласнай кішэні (хоць і гэтае зацвярджэнне спрэчнае: раённы бюджэт напаўняецца з адлічэнняў працаўнікоў раённых арганізацый), але гэтыя сродкі маглі б быць выкарыс­таны для спілавання тых жа аварыйных дрэваў ці зносу непрыдатных, павышанай бяс­пекі домаўладанняў у населеных пунктах — для добраўпарадкавання зямлі, па якой штодня даводзіцца хадзіць!

Што да сельвыканкамаў і раённага выканаўчага камітэта, дэпутацкага корпуса, то яны ў вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання, як адзна­чыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ляпічаў, работу право­дзяць немалую. У гэтых мэтах, як ён паведаміў, зацверджаны гадавы рэгіянальны план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, і пачынаючы са студзеня шмат якія мерапрыемствы рэалізаваны. У прыватнасці, усе пустуючыя тэрыторыі ў раёне замацаваны за суб’ектамі гаспадарання, перагледжана і зацверджана схема звароту з камунальнымі адходамі. На падставе апошняй жылкамгасам ажыццяўляецца санітарная ачыстка ўсіх 213 населеных пунк­таў і 78 садаводчых таварыстваў. На працягу красавіка-мая, а затым і верасня-кастрычніка арганізавана работа па зборы камунальных адходаў ў выхадныя дні. У адпаведнасці з узгодненымі графікамі, збор і вывазка ЦБА ад прыватных домаўладанняў ажыццяўляецца двойчы на месяц падчас дамавога аб’езду спецыяльнай машыны і штотыдня — з кантэйнерных пляцовак. Для забеспячэння сістэматычнай вывазкі адходаў абсталявана 210 пляцовак ЦБА, болей за паўтысячы кантэйнераў, у тым ліку пятая частка — для асобнага збору ЦБА. Для захавання адходаў маецца 6 міні-палігонаў, жылкамгас ужо толькі сёлета ажыццяўляў іх зачыстку і падбуртоўку 40 разоў.

Прадстаўнікамі зацікаўленых службаў праведзена тлумачальная работа са старшынямі садаводчых таварыстваў адносна прыняцця мер па навядзенні чысціні і парадку на іх тэрыторыі і адпаведна нормаў заканадаўства ў гэтай частцы.

Распараджэннем старшыні райвыканкама ўсе службы, прадпрыемствы і ўстановы раёна замацаваны адказнымі за добраўпарадкаванне грама­дзянскіх могілак. Да вялікодных святаў усе яны былі прыбраны, на частцы з іх (1595 м п.) была заменена ці адрамантавана агароджа. Усе могілкі абсталяваны пляцоўкамі для часовага скла­дзіравання адходаў, дадаткова ўстаноўлены 2 пляцоўкі ў в. Баранавічы-1, па адной — Баранавічы-2 і Макараўка. Наведзены парадак на ўсіх мемарыяльных комплексах, месцах баявой і воінскай славы, захаваннях партызан, месцаў масавай гібелі грама­дзянскага насельніцтва, праведзена акультурванне музея ў Сычкава.

Традыцыйна значны аб’ём работ праведзены па навядзенні парадку і чысціні ў сельскіх населеных пунктах.

Ліквідавана 298 (!) несанкцыянаваных звалак, 369 аварыйных дрэваў, адрамантавана і ўстаноўлена 1 666 м п. новай агароджы, праведзена вырубка дзікарослых кустарнікавых насаджэнняў, абкоска пустазелля.

Пасля абследавання скла­дзена 231 заключэнне ў адносінах дамоў, якія не выкарыстоўваюцца і па якіх адшукваюцца нашчадкі. Болей за 100 дамоў рашэннем суда прызнаны безгас­падарчымі і перада­дзены ва ўлас­насць адміністрацыйна-­тэрытарыяльнай адзінкі. 12 непрыдатных для жыцця дамоў сёлета знесена, у гаспадарчы абарот прыцягнута 119 гектараў зямель. Таксама адрамантавана 8 шахтных калодзежаў, якія абслугоўваюцца сельсаветамі за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

У раёне на пастаяннай аснове праводзяцца работы па комп­лексным добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, жыллёвага фонду і кацельных, абкосцы замацаваных тэрыторый — кантэйнерных пляцовак і дваровых уборных, кацельных, скважын і г. д. Дарожнымі службамі праведзены ямачны рамонт пакрыцця на 12 800 м2, 337 км дарог ачышчана ад смецця, 298 — спрафіліравана, ліквідавана каля 400 сухіх і пашкоджаных дрэваў, пасаджана апошніх болей за 3 тысячы, кустарнікаў — 2 309.

Нямала работы па добраўпарадкаванні тэрыторый праве­дзена Бабруйскім лясгасам. Гэта і пасадка дрэваў, і вырубка расліннасці паўз дарог, і ачыстка лесу ад забруджанасці і бытавога смецця. Значная работа праведзена непасрэдна на месцах. Па ініцыятыве старшынь сельсаветаў пры ўдзеле дэпутацкага корпуса, органаў тэрытарыяльнага грамадскага кіравання праведзены суботнікі, падчас якіх выконваліся такія работы як вырубка непатрэбнай расліннасці, уборка могілак, вадаёмаў, калядамавой тэрыторыі і г. д.

Такім чынам, работа па навядзенні парадку, у межах маючых сродкаў, арганізацыямі і сельвыканкамамі праводзіцца ўсебаковая. Калі ж далучыць да яе клопат саміх вяскоўцаў пра малую радзіму — а актыўнасці ад жыхароў, па словах старшыні Бабруйскага райсавета дэпутатаў Людмілы Крычко, хацелася б большай — калі падтрымліваць у парадку тую ж агароджу, правільна абыхо­дзіцца з адходамі, своечасова абкошваць тэрыторыю домаўладанняў і вуліц, магілы, ды не толькі родзічаў, але і тыя, за якімі няма каму даглядаць, — то населеныя пунк­ты прык­метна папрыгажэюць, радуючы гэтым найперш саміх жыхароў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем