Не выканаў прагноз — трымай адказ
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Тамара Рудая на планёрцы ў райвыканкаме, якую правёў у панядзелак першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Сяргейчык, давяла да ведама кіраўнікоў арганізацый, якімі не выкананы той ці іншы прагнозны паказчык па выніках 10 месяцаў года, аб неабходнасці пісьмова патлумачыць прычыны апошняга. Тамара Мікалаеўна закранула таксама пытанне падрыхтоўкі да навагодніх мерапрыемстваў. Было адзначана, што ўжо цяпер неабходна падумаць аб тым, як і чым будуць упрыгожаны працоўныя месцы, аб’екты сацыяльнай сферы, каб стварыць атмасферу святочнасці і ўрачыстасці. Усе неабходныя для гэтага рэчы: елачныя і іншыя ўпрыгожанні, падарункавыя наборы цукерак хутка з’явяцца ў магазінах Бабруйскага райспажыўтаварыства.
Алена КАРПЕНКА.