Каб на зямлі быў парадак
Аб тым, якія работы па добраўпарадкаванні тэрыторый праводзяцца намаганнямі сельскіх саветаў, далажыў старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Баркоўскі. У прыватнасці, завершана ўстаноўка агароджы ў аграгарадках Цялуша і Варатынь, прыводзяцца ў парадак тэрыторыі пустуючых домаўладанняў. Заслухаўшы справаздачу галоўнага санітарнага ўрача Валянціны парахневіч аб праведзенай рабоце па навядзенні чысціні ў населеных пунктах, Міхаіл Шалкоўскі ўказаў на неабходнасць актывізаваць дадзеную работу як санітарнай, так і прыродаахоўчай службам.
Алена Карпенка.