Зарплату — своечасова
Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая не пакінула без увагі пытанне выплаты заработнай платы работнікам устаноў і арганізацый раёна, нагадаўшы пры гэтым, што грошы павінны быць выплачаны да ўстаноўленага тэрміну — 25 кастрычніка.
Абмяркоўваючы правядзенне сельскагаспадарчых кірмашоў, Міхаіл шалкоўскі параіў ладзіць іх да той пары, пакуль будзе попыт на прадукцыю. Што тычыцца перапісу, то дадзеная кампанія, па словах Тамары Мікалаеўны, праходзіць зладжана і без збояў. З боку кантралюючых ход перапісу службаў заўваг не выказана.
Алена Карпенка.