Грамадскія арганізацыі — выбаршчыкам
У сераду на гэтым тыдні прайшло пасяджэнне Бабруйскага раённага Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Яго работу ўзначаліла старшыня савета Т.У. Бокач.
Асноўнай тэмай сярод тых, што абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння, было правядзенне выбарчай кампаніі. У прыватнасці, удзел прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у якасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання і ў пасяджэннях участковых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Там жа ўдзельнікі пасяджэння раённага Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый выпрацавалі зварот да выбаршчыкаў раёна.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.