Аграгарадкі рыхтуюцца да здачы
Па словах в.а. намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, работы па аграгарадку Варатынь выкананы ў цэлым на 88 працэнтаў, па Цялушы — на 92. Працягваецца добраўпарадкаванне аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сфер, якое, заўважыў кіраўнік раёна, павінна быць актывізавана.
Што да ацяпляльнага перыяду, то ён пачаўся ў мінулую пятніцу. На кантролі — кацельная в. Гарбацэвічы, недастаючае абсталяванне на якую ўжо атрымана і вядзецца яго мантаж.
Алена Карпенка.