Темы

Першым у раёне ўборку зерневых завяршыў філіял “Харчавік-Агра”

Першым у раёне ўборку зерневых завяршыў філіял “Харчавік-Агра”

Мінулыя выхадныя дні сталі завяршаючым акордам уборачнай кампаніі-2017 для механізатараў філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны Харчавік”. Віншуючы з гэтай падзеяй кіраўніка прадпрыемства Міхаіла Стрыжэўскага, мы пацікавіліся, якім быў гэты сезон для калектыву гаспадаркі.

— Хаця разлічвалі на большае, паказчыкі ўвогуле нядрэнныя. Намалот зерневых склаў 3202 тоны, ураджайнасць — 36 цэнтнераў з гектара. Хлеб сабраны з плошчы ў 900 гектараў плюс 189 га рапсу, якога намалочана 457 тон.

Што, на ваш погляд, можна лічыць асноўнымі фактарамі поспеху?

— Два галоўныя фактары — правільная арганізацыя працы і гатоўнасць тэхнікі. Трэцяе — майстэрства нашых камбайнераў. Усе асноўныя механізатары — з вопытам, высокакваліфікаваныя, не першы год на ўборцы ўраджаю. І чацвёртае — камбайны на полі працавалі без лішніх рухаў, так званым чаўночным метадам. І, зразумела, — пастаянны кантроль за ўборачным працэсам. Добрае двухразовае харчаванне, дастойная зарплата. Людзі стараліся, працавалі да заходу сонца.

Хто, калі можна так сказаць, у гэты няпросты час быў вашай правай рукой?

— Арганізацыя работ у полі, арганізацыя па дапрацоўцы зерня, па выкананню дзяржзаказу — усе гэта легла на плечы галоўнага агранома Валянціны Масолавай. Удзячны гэтаму высокаадказнаму спецыялісту бясконца. Вопыт і інтуіцыя Валянціны Якаўлеўны, якая плануе работу на полі ад пачатку да фіналу, дазваляюць глядзець на некалькі крокаў наперад. Яна — і насенневод, і брыгадзір. Не толькі ўборка ўраджаю, але і практычна ўвесь комплекс палявых работ — прасаванне саломы, ворыўныя работы, падрыхтоўка да наступнай пасяўной — ўсё гэта работа галоўнага агранома.

Галоўны інжынер Мікалай Ткачоў.

А што тычыцца тэхнічнага суправаджэння?

— Тут сваю значную ролю сыграў наш галоўны інжынер Мікалай Ткачоў — спецыяліст з вялікім вопытам работы, які дасканала валодае ўсімі дробязямі справы на даручаным участку. На плечы Мікалая Леанідавіча таксама ляглі няпростыя задачы па забеспячэнню бесперабойнай работы тэхнікі. А мне заставалася назіраць за агульным працэсам.

Ігар Капусцін і Юры Ступень.

У нядзелю вы ўзнагароджвалі пераможцаў. Урачыстасць праходзіла не зусім традыцыйна…

— Так. Першымі мы выказалі падзяку не тым механізатарам, хто больш за ўсіх намалаціў, а экіпажу зернеўборачнага камбайна КЗС-10К першага выпуску. Ігара Капусціна і Юрыя Ступеня. Гэту далёка не новую машыну хлопцы змаглі давесці да розуму і ўбіраць на ёй ураджай практычна без страт, спакойна і акуратна.

Уладзімір Юшкевіч і Ігар Гацко.

Гонар і пашана, канечне ж, нашым тысячнікам — Уладзіміру Юшкевічу і Ігару Гацко, намалот якіх разам з рапсам на 14 жніўня склаў 1066 тон. Добрыя вынікі на ўборачнай прадэманстравалі Юрый Макавееў і Яўген Галавацкі. Нядрэнна спрацавалі Вячаслаў Сідарэнка і Віктар Крычко. Выдатна папрацаваў на адвозцы зерня ад камбайнаў вадзіцель-тысячнік Генадзь Дудаль.

Завяршаючы сезон уборкі на тыдзень раней намечанага, вы збіраецеся, па традыцыі, дапамагаць іншым гаспадаркам?

— Гэтымі днямі нашы механізатары накіроўваюцца на дапамогу ў ААТ “Стасеўка”, пасля — філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. А таксама наш клопат сёння — дапамагчы завяршыць работы на прысядзібных ўчастках нашым вяскоўцам.

Іна БАГДАНОВІЧ.
Фото Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко подписал Директиву о реализации основ идеологии белорусского государства

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

За ними – будущее. Молодежный актив Бобруйского района встретился с учащимися Горбацевичской школы

9 апреля 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

На Бобруйщине стартовала межведомственная областная антинаркотическая акция «Вместе»

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Представители Бобруйского района — участники Международного телемоста «Местное самоуправление как институт политической системы: отечественный и зарубежный опыт»

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Узаемадзеянне — у дзеянні. Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

9 апреля 2025
Читать новость
Общество

Пример для молодого поколения. 90-летие отметила жительница аг. Горбацевичи Валентина Павлюкевич

9 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем