Інтарэс да бульбы не змяншаецца
Робячы справаздачу аб учыненых на мінулым тыдні злачынствах і правапарушэннях, а таксама праведзенай праваахоўчымі органамі прафілактычнай рабоце, накіраванай на іх папярэджанне, начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін падкрэсліў, што сярод 5 злачынстваў, якія мелі месца на мінулым тыдні, зарэгістраваны крадзеж бульбы ў аграгарадку Вялікія Бортнікі. Набытыя такім несумленным чынам клубні маладыя людзі мелі намер прадаць.
Немалая работа праведзена і ў дачыненні самагоншчыкаў: за мінулы тыдзень у грамадзян раёна канфіскавана болей за 300 л спіртаўтрымліваючых напояў і каля 80 л самагоннай брагі.
Алена КАРПЕНКА.