У раёне прайшоў суботнік
Работнікі раённых арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама жыхары сельскіх населеных пунктаў прынялі ўдзел у суботніку, які адбыўся 13 мая.
У асноўным займаліся добраўпарадкаваннем. На тэрыторыі сельскіх саветаў прыводзілі ў належны стан грамадзянскія могілкі, месцы грамадскага карыстання, фарбавалі агароджу, афармлялі кветнікі, займаліся іншай карыснай справай. Прадстаўнікі шэрагу арганізацый, у тым ліку райвыканкама, дапамагалі дарожнікам ачышчаць ад сухіх галінак тэрыторыю паўз дарогі на ўчастку Бабруйск-Сычкава. Работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму наводзілі парадак на тэрыторыі аздараўленчага лагера “Бабраня-2010”.
Сонечнае надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень, падагравала настрой удзельнікаў суботніку, што, вядома ж, садзейнічала добрым вынікам работы.
Алена Карпенка.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.