Кніжная краіна сяброў
Кніга — настаўнік без платы і ўдзячнасці. Кожнае імгненне дарыць яна адкрыццё мудрасці. Гэта найбольшы чалавечы скарб — і яна вечная, як культурная спадчына нацыі.
Далучыць дзяцей да чытання, арганізаваць і правесці пэўную колькасць творчых сустрэч, прэзентацый новых выданняў і кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года, экскурсій па бібліятэцы, цікавых і грунтоўных даў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які з поспехам прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы і сельскіх бібліятэках-філіялах у час веснавых канікул. У гэтым годзе ён меў назву “Кніжная краіна сяброў”. Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка на базе Глушанскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ” (аб гэтым «раёнка» пісала у прошлым нумары). Дзень ваеннай кнігі “Жывое слова пра вайну”, які быў прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Алеся Адамовіча, прадоўжыў праграму Тыдня. Бібліятэкары падрыхтавалі для сваіх карыстальнікаў акцыю “Бабруйшчына чытае Адамовіча”, выставу-прагляд “Алесь Адамовіч: праўда жыцця”, электронную прэзентацыю “Алесь Адамовіч — сведка вайны”. Дзякуючы супрацоўніцтву з КУП “Бабруйсккіно”, дзеці мелі магчымасць прагледзець урыўкі кінастужкі “Ідзі і глядзі” па творах земляка.
Трэці і чацвёрты дзень Тыдня былі прымеркаваны да 135-гадовага юбілею песняроў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, які будзе шырока адзначацца ў 2017 годзе ў нашай краіне і па-за яе межамі. Адзін з дзён Тыдня быў прысвечаны беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. 500-годдзе з пачатку яго выдавецкай дзейнасці мы будзем адзначаць сёлета. У рамках мерапрыемства “Сонца Францыска Скарыны” бібліятэкары падрыхтавалі для юных карыстальнікаў экскурс у гісторыю “Францыск Скарына — беларускі асветнік”, медыягадзіну “Тайны вялікага асветніка”, прэзентацыю кнігі А. Суша “Францыск Скарына” і новага выдання кнігі А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”.
Заключны дзень Тыдня быў прысвечаны знамянальнай даце — 630-годдзю г. Бабруйска. У час мерапрыемства “Мой край — часцінка Беларусі” бібліятэкары разам з вучнямі адправіліся ў завочную вандроўку па Бабруйску, прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю “Турыстычнымі сцежкамі Бабруйшчыны”, пазнаёміліся з новымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Бабруйск — культурная сталіца Беларусі-2017”.
Галіна БУТКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ЦБС Бабруйскага раёна.