Темы

Фінансаваць дзяржвыдаткі трэба усім

Фінансаваць дзяржвыдаткі трэба усім

Завершаны тэрмін уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год.

Трэба адзначыць, што інфармацыя пра рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ў большасці СМІ і сетцы Інтэрнэт падаецца аднабока, з акцэнтам на асобныя праблемныя пытанні практыкі яго прымянення, і зусім не адлюстроўвае станоўчых вынікаў рэалізацыі дакумента — далучэння насельніцтва да легальных відаў дзейнасці, скарачэнне ценявой эканомікі, забеспячэнне стабільнасці працоўных рэсурсаў прадпрыемстваў, вяртанне да стваральнай працы асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Нагадаем, дэкрэт уводзіць абавязак па ўплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў для грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні такіх выдаткаў альбо ўдзельнічаюць у гэтым меней за 183 каляндарныя дні ў годзе.
Неабходна адзначыць, што першапачаткова ў нашым раёне, згодна з дадзенымі інфармацыйнай базы, плацельшчыкамі збору за 2015 год налічвалася болей за 2600 чалавек. У выніку праведзенай работы па ўдакладненні спісаў плацельшчыкаў па стане на 21 лютага іх колькасць прыкметна скарацілася і складае 1807 чалавек. Паведамленні на ўплату накіраваны 1248 плацельшчыкам. У адносінах да 561 чалавека інфармацыя ўдакладняецца.

Пры гэтым, падатковая інспекцыя нагадвае, што ў адпаведнасці з пунктам 11 Дэкрэта грамадзянін, які атрымаў паведамленне на ўплату збору, мае права на працягу 30 каляндарных дзён з дня яго атрымання прадаставіць у падатковы орган дакументы і (альбо) тлумачэнне, якое сведчыць пра адсутнасць у яго абавязку па ўплаце збору за адпаведны падатковы перыяд альбо аб няправільным налічэнні сумы збору. Па выніках разгляду такіх дакументаў ці тлумачэнняў падатковым органам будзе прынята адпаведнае рашэнне (аб пацвярджэнні раней уручанага паведамлення, аб унясенні змен у паведамленне альбо скасаванні паведамлення). Па стане на 21 лютага болей за 90 раённых жыхароў ужо прадаставілі такія дакументы.

Пры наяўнасці дакументаў, якія сведчаць пра адсутнасць у грамадзян раёна абавязку па ўплаце збору, іх неабходна прадставіць у падатковую інспекцыю па адрасе: г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 215-а, каб. № 33.

У адпаведнасці з пунктам 15 Дэкрэта права вызваляць ад уплаты збору грамадзян у сувязі з находжаннем апошніх у складанай жыццёвай сітуацыі маюць мясцовыя Саветы дэпутатаў альбо па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Для вызвалення ад збору на фінансаванне выдаткаў за 2015 год грамадзяне могуць звярнуцца з адпаведнай заявай у Бабруйскі раённы Савет дэпутатаў.

Інспекцыя таксама даводзіць да ведама, што для грамадзян, якім паведамленне на ўплату збору будзе накіравана пасля 20 лютага, тэрмін яго ўплаты — не пазней 30 каляндарных дзён з дня ўручэння паведамлення альбо з дня, калі яно лічыцца ўручаным.

Даведкі па тэлефоне: 72-05-73.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Министр МЧС озвучил, какие проблемы с безопасностью есть в белорусских ТЦ

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

О приоритетах белорусского председательства в ЕАЭС и позиции Пашиняна, которая не поддается объяснению. Подробности из кулуаров саммита

27 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекцией ОВД Бобруйского райисполкома устанавливаются свидетели и очевидцы ДТП

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Рассказываем, как принять участие в смотре-конкурсе на лучшую организацию по охране труда

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси будет облачно, местами с дождем

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем