Бібліятэка задае наведвальнікам навагодні настрой
У чаканні Калядаў і Новага года раённыя ўстановы набываюць святочны выгляд, радуючы тым самым і работнікаў арганізацый, і тых, хто сюды наведваецца.
Цэнтральная раённая бібліятэка ў гэтым плане не стала выключэннем. Болей таго, да надання кабінетам і чытальным залам навагодняга выгляду тут падыйшлі творча. З нядаўняга часу, у рамках праграмы зімовых чытанняў “У новы год з новай кнігай”, пры бібліятэцы дзейнічае “Навагодняя школа для дапытлівых”. Яе ідэйны натхніцель і арганізатар, бібліятэкар дзіцячага аддзела Наталля Шостак, вядзе ў “Школе” майстар-клас “Вырабы з папяровай лазы”. Ужо распрацаваны план работы “Школы для дапытлівых” на наступны год. Плануецца, што падчас заняткаў — у рамках агентства “Кнігавічок”, будуць рыхтаваццца вырабы да найбольш значных святаў.
Дарэчы, сёлета, як і штогод, раённая бібліятэка прыме ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей-інвалідаў. Апошнім тут падрыхтавалі невялічкія прызы-кніжкі. На свяце таксама будуць прадстаўлены кніжныя выставы для маленькіх наведвальнікаў “Пад светлай зоркай Каляд” і “Свята елкі і зімы”.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.