Темы

Галоўныя пытанні тыдня

На планёрцы ў панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі, былі заслуханы даклады  намеснікаў старшыні райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, вырашэнні найбольш значных пытанняў часу і вызначаны задачы на бліжэйшыя дні.

У сельскай гаспадарцы ўвага працягвае канцэнтравацца вакол палявых работ. Зерневыя культуры, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама В.У. Сямёнава, убраны на 97 працэнтах плошчаў. Заканчваецца сяўба азімага рапсу, пасля чаго гаспадаркі пачнуць сяўбу азімых зерневых. У хуткім часе прыступяць  і да ўборкі кукурузы. 

Што да жывёлагадоўлі, то тут працягвае весціся работа, накіраваная на павелічэнне вытворчасці малака і мяса. Вялікая ўвага пры гэтым  надаецца распрацоўцы збалансаваных рацыёнаў кармлення жывёлы.

Жнівень скончыўся. Справаздачы аб выкананні прагнозных паказчыкаў па яго выніках, а таксама па выніках сямі месяцаў года павінны быць своечасова прадстаўлены ў аддзел эканомікі, — заўважыла, звяртаючыся да кіраўнікоў арганізацый, намеснік старшыні райвыканкама Т.М. Рудая. Закрануўшы пытанне закупу ў насельніцтва яблык, Міхаіл Уладзіміравіч пацікавіўся, наколькі поўна інфармацыя аб гэтым  даведзена да жыхароў раёна, і парэкамендаваў трымаць дадзенае пытанне на асаблівым кантролі.

Адзначыўшы, што на Бабруйшчыне з 4 па 6 верасня, у раёне вёсак Панюшкавічы і Шчаткава, будзе праходзіць музычны фестываль “Культурная эвалюцыя”, С.С. Носава, намеснік старшыні райвыканкама, завастрыла ўвагу работнікаў РАУС на неабходнасці забеспячэння там грамадскага парадку. У аўторак ва ўсіх навучальных установах раёна празвіняць школьныя званкі, запрашаючы вучняў на першы ўрок новага навучальнага года. Сёлета ён пройдзе пад назвай “Зямля бацькоў — мая зямля”. Па добрай традыцыі павіншаваць вучняў і педагогаў з пачаткам навучальнага года прыйдуць і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Абмяркоўвалі на планёрцы і падрыхтаванасць суб’ектаў гаспадарання  да зімы. Як адзначыў в.а. намесніка старшыні райвыканкама І.М. Кісель, па стане на 26 жніўня з 18 карыстальнікаў цеплавой энергіі пашпарты гатоўнасці атрымалі 2 (Каменская дапаможная школа-інтэрнат і Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат), з 40 цеплакрыніц — 16. На гэтым тыдні работа па атрыманні пашпартоў будзе актывізавана. 

Не засталося без увагі і пытанне ўборкі зерневых культур на ўласных  надзелах вяскоўцаў. На гэтыя мэты практычна ўсе сельгасарганізацыі выдзелілі тэхніку. На раніцу 31 жніўня, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Л.А. Баркоўскага, было ўбрана 76,7 працэнта плошчаў. Цалкам завяршылі ўборку пакуль толькі ў Сычкаўскім сельсавеце. Калі надвор’е будзе спрыяльным, то за 5-6 дзён уборка прысядзібных надзелаў будзе завершана.   

Абмяркоўваючы пытанні, звязаныя з навядзеннем чысціні на зямлі і добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, старшыня райвыканкама заўважыў, што якасць устаноўкі агароджы ў аграгарадках не ўсюды здавальняючая, а гэта недапушчальна. Таксама Міхаіл Уладзіміравіч парэкамендаваў санітарным службам больш актыўна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці недобрасумленную частку насельніцтва, тых, хто не хоча разумець, што навядзенне чысціні на зямлі — абавязак кожнага грамадзяніна.

Аб крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна і мерах, накіраваных на папярэджанне злачынстваў, далажыў першы намеснік начальніка РАУС А.В. Шункевіч. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса декоративно-прикладного творчества “Новогоднее чудо”

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем