Темы

Попыт на зямлю не змяншаецца, або што трэба ведаць, каб набыць участак у сельскай мясцовасці

Попыт на зямлю не змяншаецца, або што трэба ведаць, каб набыць участак у сельскай мясцовасці
У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама заўважаюць — попыт на зямлю ў сельскіх населеных пунктах не змяншаецца. Цікавасць грамадзян да зямлі выклікана рознымі прычынамі. Адны мараць аб пабудове жылля на ўлонні прыроды. Другія, жывучы ў горадзе, хацелі б проста заняцца агародніцтвам. Трэція маюць інтарэс да бізнесу. У любым з гэтых выпадкаў, прадастаўляючы ўчастак, незалежна ад таго, прэтэндуе на яго фізічная ці юрыдычная асоба, у землеўпарадкавальнай службе спасылаюцца на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667 “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў”, а таксама на Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі.
Прыступаючы да ажыццяўлення задуманага — набыцця зямлі, перад грама- дзянінам звычайна паўстае пытанне — з чаго пачаць? Дзе атрымаць неабходную інфармацыю пра ўчасткі, як правільна аформіць іх і як раптам не страціць? Гэтыя і іншыя пытанні мы адрасавалі начальніку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Святлане Юрачка.

 

IMG_8346Святлана Іванаўна, скажам, чалавек вырашыў набыць у сельскім населеным пункце зямельны ўчастак для пабудовы жылля. З чаго яму трэба пачынаць?

— Для пачатку грамадзянін павінен звярнуцца ў сельвыканкам за прадастаўленнем яму канкрэтнага зямельнага ўчастка. Спіс участкаў, якія могуць быць прадастаўлены для індывідуальнай забудовы, штомесяца абнаўляецца. З гэтай інфармацыяй можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце і стэндах райвыканкама, непасрэдна ў землеўпарадкавальнай службе, а таксама сельвыканкамах. Магу сказаць, што па стане на 1 кастрычніка ў спіс незанятых уключаны 163 участкі па 11 сельсаветах. А значыць — у грамадзян ёсць выбар.

— Якія ўмовы набыцця зямельнага ўчастка? Ці для ўсіх яны аднолькавыя?

— У адпаведнасці з заканадаўствам зямельныя ўчасткі могуць быць прадастаўлены альбо па выніках аўкцыёну, альбо без яго правядзення. Грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць права атры- маць зямельны ўчастак у пажыццёвае спадчыннае карыстанне, не выкупаючы зямлю. Яны плацяць грошы толькі за афармленне дакументаў. А тыя, хто на такім ўліку не значацца і не мае патрэбы ў паляпшэнні ўмоў жылля, могуць атрымаць зямельныя ўчасткі толькі ва ўласнасць або ў арэнду. У гэтым выпадку яны альбо набываюць (за грошы) зямлю ва ўласнасць, альбо плацяць за права заключэння дагавору арэнды. Аднак амаль заўсёды зямлю набываюць ва ўласнасць.

Ад чаго залежыць і як фарміруецца цана на зямельны ўчастак?

— Цана на канкрэтны зямельны ўчастак, у тым ліку пачатковая, залежыць ад яго кадастравага кошту. Да прыкладу, пачатковая цана зямельнага надзелу плошчай 0,11 гектара ў в. Шчаткава складае каля 10 мільёнаў рублёў. Пры гэтым заўважу, што на тэрыторыі нашага раёна знаходзіцца 10 населеных пунктаў, у якіх зямельныя ўчасткі можна атрымаць толькі праз аўкцыён або грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Да іх ліку адносяцца вёскі Калініна, Шчаткава, Сычкава, Антонаўка Сычкаўскага сельсавета, Даманова, Сяліба і Ламы — Вішнёўскага, а таксама Бярэзавічы, Лекерта і пас. Туголіца — Слабадкоўскага. Участкі ў гэтых населеных пунктах карыстаюцца попытам у гараджан, таму ўсіх жадаючых запрашаем паўдзельнічаць у аўкцыёнах. На гэты час для правядзення аўкцыёнаў сфарміравана 6 зямельных участкаў: у Сычкава, Шчаткава і Даманова, фарміруюцца ў в. Бярэзавічы. На 26 і 30 кастрычніка ўжо аб’яўлены аўкцыёны па продажы ва ўласнасць участкаў у в. Шчаткава.

А што іншыя населеныя пункты? На іх тэрыторыі ці ёсць жадаючыя пабудавацца?

— У гэтым годзе ад грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для забудовы, паступіла 49 заяў. 25 чалавек ужо аформілі ўчасткі.

— Участак набыты. У якія тэрміны на ім павінна пачацца будаўніцтва?

— Згодна з заканадаўствам грамадзянін, якому вылучаны зямельны ўчастак, абавязаны на працягу года з моманту яго рэгістрацыі прыступіць да будаўнічых работ у адпаведнасці з мэтай прадастаўлення ўчастка. Гэта значыць, калі ўчастак прадастаўлены для будаўніцтва — пачаць будаўнічыя работы. Калі на працягу года чалавек не прыступае да заняцця ўчастка, то пасля года яму накіроўваецца прадпісанне аб неабходнасці выканання ў месячны тэрмін умоў адводу зямлі, у дадзеным выпадку — прыступіць да будаўніцтва жылля. Калі і ў гэты месяц грамадзянін не прыступае да будаўніцтва, то сельвыканкам, у адпаведнасці з яго кампетэнцыяй, прымае рашэнне аб спыненні права пажыццёвага спадчыннага валодання зямельным участкам альбо звяртаецца ў суд з заявай аб спыненні права ўласнасці на зямлю.

— У нашым раёне ці былі такія выпадкі — скажам, сёлета?

— Былі. У гэтым годзе было выяўлена 27 выпадкаў, калі грамадзяне не прыступілі да будаўніцтва жылых дамоў. Усе гэтыя людзі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 22 чалавекі пасля атрымання прадпісанняў распачалі будаўнічыя работы. У трох грамадзян участкі прыйшлося забраць. У адносінах двух участкаў пададзены заявы ў суд.

Хацелася б пачуць тлумачэнне па наступным пытанні — у населеных пунктах маюцца ўчасткі, якія пустуюць і тым самым псуюць агульнае ўражанне пра населены пункт. Ці мо- гуць грамадзяне, тыя ж суседзі ці гараджане, узяць такі ўчастак у часовае карыстанне для вя- дзення агародніцтва?

— Такі зямельны надзел можа атрымаць толькі грамадзянін, зарэгістраваны ў сельскай мясцовасці. Для гэтага ён павінен звярнуцца ў сельвыканкам з адпаведнай заявай. Тут жа адзначу, што сёлета спецыялістамі нашай службы была праведзена інвентарызацыя зямель населеных пунктаў, у выніку якой выяўлена 1636 гектараў, якія не выкарыстоўваюцца. На гэты час болей за 1000 га з іх прыцягнута ў сельгасабарот. Астатнія ўчасткі зараслі дравесна-кустарнікавай расліннасцю, у большасці — дробнаконтурныя, размяшчаюцца ўнутры населенага пункта і патрабуюць раскарчоўкі і акультурвання.

А калі гараджанін хоча набыць надзел для агародніцтва?

— Для гэтага на тэрыторыі раёна маецца 79 садаводчых таварыстваў, у якіх на сёння 1015 пустуючых зямельных участкаў. Грамадзянам, якія жадаюць набыць адзін з іх, спецыялісты нашай службы дадуць інфармацыю пра садовае таварыства і, па магчымасці, пазнаёмяць з месцазнаходжаннем участка. Дарэчы, многія таварыствы знаходзяцца паблізу горада, у іх можна патрапіць на гарадскім транспарце. Нямала таварыстваў размешчаны паблізу чыгункі. Будзе не лішнім ведаць, што будаваць жылы дом у садаводчым таварыстве не абавязкова, гэта жаданне кожнага: зямля вылучаецца не для забудовы, а для вядзення калектыўнай гаспадаркі.

Святлана Іванаўна, спецыялісты вашай службы рэгулярна выязджаюць на раён, якія пытанні там разглядаеце?

— Разглядаем пісьмовыя і вусныя заявы грамадзян, даем адпаведныя тлумачэнні, у вызначаныя заканадаўствам тэрміны рыхтуем і выносім на абмеркаванне адпаведных выканкамаў праекты рашэнняў па адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, ажыццяўляем кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель і іншае.

І ў заканчэнне — упэўнена, начальніку землеўпарадкавальнай службы ёсць з чым звярнуцца да землекарыстальнікаў?

— Хачу нагадаць вяскоўцам і гараджанам, якія маюць на тэрыторыі раёна зямельныя ўчасткі, што зямля — нашае галоўнае багацце, і заклікаць іх беражліва ставіцца да прыродных каштоўнасцей, даць магчымасць і нашчадкам любавацца прыгажосцю роднага краю. І ў гэтай сувязі заклікаю ўсіх актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах па навядзенні парадку і чысціні на зямлі, абавязкова выйсці на суботнік, які з гэтай мэтай сёння праводзіцца ў раёне.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем