Темы

“70-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…”

“70-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…”

Гэтыя словы сталі асноўнымі пры правядзенні Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра ў Бабруйскім раёне, урачыстае адкрыццё якога адбылося 21 сакавіка на базе Гарбацэвіцкай СШ. Творчай праграме папярэднічалі выставы кніг “Захоўвай, кніга, агонь Перамогі!” і выяўленчага мастацтва — “Салют Перамогі!”, якія адразу акунулі наведвальнікаў мерапрыемства у свет кнігі.
DSCF5054
Творчую праграму пра Вялікую Айчынную вайну “Паклонімся вялікім тым гадам!” паказвалі на сцэне школы навучэнцы раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Выступленні ўдзельнікаў аб’яднання “Сольнае спяванне” (педагог Г. Мурашкевіч) і тэатральнага гуртка “Маскі” Туголіцкай СШ (педагог В. Пруднікава) былі пабудаваны ў форме літаратурна-музычных кампазіцый, мона-спектакляў і міні-інсцэніровак. З болем у сэрцы школьнікі гаварылі пра вайну, раскрывалі пачуцці у маналогах, песнях, вершах, прэзентацыях, малюнках. Краналі за душу праніклівыя творы беларускіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную, прэм’еру якіх падрыхтавалі супрацоўнікі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”. Павысілі эфектыўнасць мерапрыемства, зрабілі яго развіццёвым, эстэтычна прывабным, дынамічным і выніковым мультымедыйная прэзентацыя “Спасибо деду за Победу!“ і літаратурная віктарына “ Пад зоркай Перамогі”.
Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання — у памяць аб усіх загінуўшых у гады вайны.
Прыемна адзначыць, як паведаміла дырэктар раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Барысава, за літаратурна-музычную кампазіцыю “Уходили ребята, уходили в войну…” навучэнцы Цэнтра творчасці занялі 3-е месца ў абласным этапе Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!” і 1-е — за літаратурную кампазіцыю “Шчасце быць маці” у абласным аглядзе-конкурсе чытальнікаў “Шлях да поспеху”.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра прадаўжаецца. Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў, якія будуць праведзены у бібліятэках аграгарадкоў, дзіцячых школах мастацтваў і агульнаадуцкацыйных школах. А цэнтральная раённая бібліятэка чакае сваіх карыстальнікаў па новаму адрасу: г. Бабруйск, вул. Крылова, 44; т. 71-75-87.

Галіна БУТКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па рабоце з дзіцячым чытачом ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Последние новости

Актуально

Лукашенко принял участие в неформальном саммите СНГ под Санкт-Петербургом

26 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса декоративно-прикладного творчества “Новогоднее чудо”

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем