Темы

Галоўная задача — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці

Галоўная задача —  нарошчваць аб’ёмы вытворчасці

Пачатак кожнага новага года — гэта падвядзенне вынікаў напрацаванага ў мінулым і планаванне, з улікам тых жа вынікаў — іх станоўчага і адмоўнага вопыту — работы ў далейшым. Апошняе датычыцца любой галіны вытворчасці і жывёлагадоўлі ў тым ліку. Варта адзначыць, што для малочнай галіны раёна 2014 год быў няпростым: сітуацыя з вытворчасцю і рэалізацыяй малака стабілізавалася, як адзначыў у нашай з ім размове намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Мянькоўскі (на фота), толькі напрыканцы года. Гэтаму садзейнічала немалая работа ў дадзеным накірунку як збоку кіраўніцтва раёна, так і райсельгасхарчу, і больш адказнаму падыходу да арганізацыі вытворчага працэсу ў саміх сельгасарганізацыях. Але пра ўсё папарадку.
DSC_0033
— Сяргей Мікалаевіч, з пазіцыі новага года, як можаце ахарактарызаваць адыйшоўшы — маю на ўвазе ў першую чаргу малочную галіну, і як складваюцца паказчыкі ўжо сёлета?

— Лічбы, калі глядзець па выніках мінулага года, у нас не самыя лепшыя ў вобласці, але ж і нядрэнныя. 2014 год завяршылі адносна паспяхова, “падцягнулі” многія паказчыкі, у асаблівасці за апошні квартал года — па вытворчасці і рэалізацыі малака, па валавых прывагах буйнарагатай жывёлы.
На гэты час усе гаспадаркі працуюць станоўча — маю на ўвазе штодзённую рэалізацыю малака, бо гэта, як кажуць, “жывыя” грошы. Да ўзроўню мінулага года ў цэлым па раёне рэалізацыя штодня складае 119 працэнтаў. Але гэтым не задавольваемся. На бягучы месяц вобласцю пастаўлена задача давесці рэалізацыю да 125 працэнтаў у параўнанні да мінулага года. Разумеючы важнасць гэтай задачы, прыкладваем усе намаганні, каб яе вырашыць: працуем з калектывамі, нац­э­ль­ваем спецыялістаў і работнікаў галіны на безагаворачнае выкананне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў і тым самым — на дасягненне пастаўленай мэты, павелічэнне выручкі, паляпшэнне фінансавага стану гаспадарак, а значыць, і працаўнікоў.
Актыўна працуем па якасці малака: і час, і сітуацыя на рынку гэта дыктуюць. Каб прадукцыя адпавядала экспартным патрабаванням, малако павінна быць якасным, а апошняе, як вядома, залежыць у першую чаргу ад вытворцаў.

— Ну і гэта ж таксама “жывыя” грошы для гаспадарак?

— Так. Розніца ў цане паміж гатункамі малака даволі прыкметная, а паміж вышэйшым і “экстра” — увогуле значная. На выручку ад продажу малака ўплывае і ягоная тлустасць. Базавая на сёння — 3,6 працэнта. Больш тлустае малако — дадатковыя грошы, таму так важна трымаць на кантролі гэты паказчык. Таксама дадатковыя грошовыя сродкі здольны прыно­сіць бялок: чым болей яго ўтрымліваецца ў малаку, тым апошняе цаннейшае.

— А бялок ад чаго зале­жыць? Што здольна ўплываць на ягоную колькасць у каштоўным прадукце? Упэўнена, кожны работнік фермы гэта ведае, і ўсё ж…

— Малако — гэта вынік работы арганізма жывёлы. А работа гэтая ў сваю чаргу залежыць ад таго, як мы жывёлу накормім. Таму ўвесь сакрэт — у наяўнасці якаснага корму, пэўнага яго складу, рацыёну. Рацыён каровы павінен быць збалансаваным па асноўных харчовых рэчывах, корм павінен быць пэўнай вільготнасці, у час падавацца жывёле на кармавы стол… Гэта значыць, неабходна строга прытрымлівацца тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёлы, да чаго мы настойліва заклікаем працоўныя калектывы і чаго патрабуем ад кожнага, занятага ў вытвор­часці. ­

— На вашу думку, ад каго ў гаспадарцы ў асноўным залежыць вынік работы ў жывёлагадоўлі, той жа малочнай галіне — ад кіруючага складу, спецыялістаў ці непасрэдна работнікаў ферм: аператараў машыннага даення, даглядчыкаў?

— Вынік залежыць — і я заўсёды гэта гавару — ад усяго вытворчага звяна. Калі яно, пачынаючы ад начнога вартаўніка да кіраўніка сельгасарганізацыі, працуе зладжана — тады і паказчыкі станоўчыя, і заробак расце. Калі ж такой зла­джанасці няма — на вынік станоўчы не прыходзіцца разліч­ваць, яго не будзе. Выдзяляць некага аднога з гэтага звяна не бяруся: толькі сумленная праца ўсіх і кожнага.

— І ўсё ж накірунак у рабоце гэтага звяна, тон яго рабоце задае, згадзіцеся, кіраўнік. Станоўчы вынік хутчэй — а то і толькі — будзе дасягнуты там, дзе кіраўнік — гаспадар і ініцыятар. Зацікаўлены ў выніках работы начальнік заўсёды, як мне здаецца, знойдзе спосаб, як перадаць гэтую ініцыятыву работніку, заахвоціць яго і тым самым прывучыць чалавека працаваць, нацэ­ліць яго на паляпшэнне вытворчасці працы… Ну і вяртаючыся да звенняў — на ваш погляд, дзе яны сапраўды трывалыя?

— Калі аналізаваць па выніках работы на гэты час, то добра працуе ў нас філіял “Харчавік-Аг­ра” ААТ “Чырвоны харчавік”, нядрэнныя паказчыкі ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Радуе ў апошні час ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Там наладзілі тэхналогію кармлення і ўтрымання жывёлы, дысцыпліну ўзялі пад кантроль. Больш за 4 тоны малака гаспадарка штодня пастаўляе на перапрацоўку болей, чым у мінулым годзе, а гэта, нават калі лічыць па вышэйшым гатунку, 16 мільёнаў дадатковай выручкі кожны дзень.

— А якім сельгасарганізацыям у гэтым плане трэба яшчэ працаваць ?

— Па выніках мінулага года, па вытворчасці і рэалізацыі малака, “з мінусам” да папярэдняга года спрацавалі ў СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і “Калгас імя А. Неўскага”. Акрамя таго, што дадзеныя сельгасарганізацыі маюць патрэбу ў кадрах спецыялістаў, тут мелі месца выпадкі парушэнняў вытворчай дысцыпліны. Зачастую і спецыялісты, і работнікі ферм пагарджалі рэгламентам па вытворчасці малака. Хацелася б, каб сёлета сітуацыя ў гэтых гаспадарках выправілася.

— Некалькі слоў пра свінаводства. Як вядома, Прэзідэнт краіны паставіў задачу няўхісна нарошчваць пагалоўе свіней. Якая перспектыва развіцця дадзенай галіны ў раёне?

— Задача — узмоцнена развіваць свінаводства, нарошчваць пагалоўе свіней, пастаўлена і Прэзідэнтам, і абласным, і раённым кіраўніцтвам. Мы прыступілі да яе рэалізацыі. У гэтым годзе адна свінатаварная ферма будзе рэканструявацца, яшчэ адну, адноўленую, ужо запусцілі ў СВК “Гігант”. У гэтай жа гаспадарцы плануецца будаўніцтва яшчэ і свінакомплекса. Таксама вырашаецца пытанне аб узвядзенні свінатаварнага комплекса Бабруйскім КХП. Такім чынам сёлета плануем пачаць “з нуля” будаўніцтва яшчэ двух аб’ектаў.

— Ці закране мадэрнізацыя іншыя галіны жывёлагадоўлі ў гэтым годзе?
— У планах ёсць. Па-першае, разлічваем пачаць узвядзенне радзільнага аддзялення і цялятніка на базе філіяла “Варатынь”: там і магутнасці дазваляюць, і ўвогуле гаспадарцы трэба пашырацца ў гэтым плане. Жывёлагадоўля ў іх добра развіваецца, пагалоўя дастаткова, а месцаў у дэфіцыце. Акрамя таго, ёсць у нас неколькі незапоўненых аб’ектаў, якія плануем запоў­ніць. А ў цэлым ставім задачу — за кошт наладжанай работы ва ўсіх сельгасарганізацыях па аднаўленні статку і яго захаванасці павялічыць пагалоўе жывёлы ў раёне. У мінулым годзе нам гэтага таксама ўдалося дасягнуць, хоць і не на шмат, ну а сёлета разлічваем — і ўсё для гэтага робім, каб прырост быў значным.

— Жадаем, каб усе планы, накіраваныя на развіццё раёна і павышэнне ўзроўню жыцця вяскоўцаў, ажыццявіліся. Дзякуй вам, Сяргей Мікалаевіч, за размову.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем