Темы

Меры перасцярогі прадпрымаюцца

Меры перасцярогі прадпрымаюцца

DSC_0001Праблема такой небяспечнай для свіней хваробы, як афрыканская чума, у свеце, на жаль, не губляе сваёй актуальнасці. АЧС час ад часу нагадвае пра сябе ўспышкамі то ў далёкім, то ў блізкім замежжы. З улікам таго, што мяжа паміж краінамі і населенымі пунктамі — не гарантаваная перашкода для інфекцыі, насцярожанасць у адносінах дадзенай хваробы застаецца.
Аб тым, якія меры прафілактыкі прадпрымаюцца на тэрыторыі нашага раёна, каб не дапусціць заносу афрыканскай чумы свіней, мы пацікавіліся ў галоўнага ветэрынарнага ўрача А.М. Рыжковіча:

— Анатоль Мікалаевіч, на сёння якія меры перасцярогі, магчыма, у комплексе, выкананы і выконваюцца, каб папярэдзіць выпадкі АЧС ў раёне?

— Раённай ветэрынарнай службай сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама, работнікамі ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” і Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па прафілактыцы ўспышак афрыканскай чумы свіней. У прыватнасці, сумесна з БТПРам праводзіцца аперацыя па адстрэле жывёлы, у першую чаргу — дзікоў. Так, за мінулы месяц адстрэлена болей за 10 галоў. Усе яны лабараторна даследуюцца на наяўнасць хваробы. Варта адзначыць, што дыягназаў “афрыканская чума свіней” і “класічная чума свіней” устаноўлена не было. Трупы жывёл знішчаюцца, праводзіцца дэзінфекцыя.
Адносна свінаводчых ферм праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне пападання на іх тэрыторыю інфекцыяванага корму, насеннага матэрыялу, жывёлы. Сумесна з ветэрынарным дэпартаментам праводзім работу з кіраўнікамі сельгасарганізацый, дзе маюцца такія фермы. Фермы агароджаны, на іх устаноўлены санпрапускнікі. Словам, робіцца ўсё неабходнае, каб звесці да мінімуму рызыку пападання інфекцыі.
Вядома ж, праводзіцца прафілактычная работа з жыхарамі населеных пунктаў, якія размяшчаюцца ў пяцікіламетровай зоне ад свінаферм, для таго, каб грамадзяне не трымалі ў падсобных гаспадарках свіней. Што датычыцца персаналу ферм, то ім катэгарычна забаронена мець свіней дома. Ветэрынарам, якія абслугоўваюць такія фермы, забаронена аказваць прафесійныя паслугі насельніцтву. Акрамя таго, на свінаводчых фермах праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па знішчэнні сінантропнай птушкі, у прыватнасці, галубоў, якія могуць з’яўляцца разносчыкамі небяспечнай інфекцыі. Перыядычна, калі да нас трапляе інфармацыя аб выпадках хваробы ў суседніх краінах, мы, зразумела, на яе тут жа рэагуем, апавяшчаем усіх зацікаўленых асоб з дакладным указаннем рэгіёнаў і краін узнікнення ўспышкі з той мэтай, каб яны не рабілі закупу там ні жывёлы, ні якой іншай прадукцыі.

— Гэта значыць, вашая работа накіравана на ўсебаковую прафілактыку?

— Бясспрэчна. Пытанне АЧС застаецца ў свеце адкрытым, таму мы глядзім, як кажуць, на ўсе 360 градусаў: тэрмінова рэагуем на любую інфармацыю, любыя змены сітуацыі. Прафілактыка ў гэтых адносінах дастаткова эфектыўны метад.

— Ці з разуменнем адносяцца да вашых рэкамендацый і парад нашыя вяскоўцы?

— На жаль, не ўсе. Вядома, што ніхто не хоча пазбаўляцца жывёлы. Аднак настойліва праводзім прафілактычную работу, таму што небяспека, якую можа прынесці ўзнікненне хоць бы аднога выпадку хваробы, вельмі вялікая. Дастаткова чалавеку прайсці паўз таго месца, дзе, скажам, загінула жывёла, і ён становіцца разносчыкам інфекцыі. Вірус надзвычай патагенны, пасля ўспышкі АЧС вельмі цяжка ад яго пазбавіцца, даводзіцца проста знішчаць пагалоўе. А калі, не дай бог, інфекцыя трапіць на свінаферму… Гэта значныя эканамічныя страты, якіх нельга дапусціць.

— Дзякуй за размову.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем