Темы

Яны змогуць усё!

Яны змогуць усё!

На Бабруйшчыне аб`яўлены агляд-конкурс на лепшага гаспадара сярод інвалідаў “Мы можам усё”. Праводзіцца ён з 20 чэрвеня па 25 жніўня бягучага года па ініцыятыве прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі паспрачаюцца за званні лепшага жывёлавода, садавода, пчалавода, кветкавода і гароднінавода, а таксама ў намінацыі “Лепшы падворак”. Асобна будзе вызначана лепшае па даступнасці для інвалідаў асяроддзе, на званне якога могуць прэтэндаваць установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, прадпрыемствы гандлю і бытавога абслугоўвання.

DSC_0065Падвесці вынікі, назваць пераможцаў конкурсу і ўзнагародзіць іх заклікана журы на чале са старшынёй праўлення Магілёўскай абласной арганізацыі інвалідаў Сяргеем Кузьміным. У саставе аглядавай камісіі таксама намеснік кіраўніка райарганізацыі Мікалай Самонаў, рэдактар галіновай газеты “Вместе” Жана Канопліч, яе калега з “Трыбуны працы” Алена Бегуновіч, дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Андрэй Ісайчанка, уласны карэспандэнт газеты “Рэспубліка” Аляксандр Казак. Для пераможцаў агляду-конкурсу “Мы можам усё” прадугледжаны ўзнагароды: дыпломы і грашовыя прэміі, а для ўсіх яго ўдзельнікаў — каштоўныя падарункі. Каб паўдзельнічаць у прэстыжным спаборніцтве, ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі ці ўстаноў і прадпрыемстваў патрабуецца толькі падаць заяўку ў пярвічную арганізацыю інвалідаў або на адрас прэзідыума раённай арганізацыі.
Чытачы заўважылі, што сёння Мікалай Самонаў названы намеснікам яе кіраўніка. Так, пасля бурных дэбатаў на тым жа пасяджэнні, што зацвердзіла палажэнне аб правядзенні агляду-конкурсу, ад пасады старшыні райарганізацыі інвалідаў ён быў вызвалены — у адпаведнасці з напісанай заявай. Справа ў тым, што воін-“афганец”, вельмі няўрымслівы і прынцыповы ў адстойванні правоў і інтарэсаў пакрыўджаных лёсам людзей, Мікалай Іванавіч на працягу двух дзясяткаў гадоў узначальваў раённую арганізацыю, вывеў яе ў лік перадавых у вобласці і краіне, вельмі мала адпачываў. Вось і пагоршыўся стан здароўя, які і прымусіў напісаць заяву.
Актывісты грамадскага аб`яднання, не зважаючы на абставіны, не хацелі адпускаць шэфа. Шмат добрых слоў выказала на адрас Мікалая Іванавіча, напрыклад, старшыня пярвічнай арганізацыі з Осава Валянціна Голуб. І толькі аргументацыя са спасылкай на добра падабраную кандыдатуру новага старшыні, якая прагучала з вуснаў абласнога куратара Сяргея Кузьміна і самога Мікалая Самонава, зрабіла калег-таварышаў больш лагоднымі. У пацверджанне разумення сітуацыі яны дружна абралі сваім лідарам Людмілу Чарнабаб, якая ў сваю чаргу папрасіла быць у яе намеснікам былога старшыню. І гэта аднагалосна зацвердзілі актывісты, бо разумеюць, што ў спалучэнні вопыту і маладой энергіі — поспех.

Аляксандр Бяляеў.
Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем