Дапамажы птушкам!
Зіма — суровае выпрабаванне для ўсяго жывога. Не толькі для чалавека гэты час вельмі цяжкі, але для звяроў і птушак таксама складаны. Многія птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека, быццам чакаюць ад людзей паратунку ад маразоў і бяскорміцы. Дапамагчы птушкам зімой можа кожны чалавек.
У Туркоўскай школе традыцыйна праводзяцца акцыі па экалагічнаму выхаванню вучняў пачатковых класаў. Так, для малодшых школьнікаў прайшла акцыя “Дапамажы птушкам!” Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі прыгожыя малюнкі для выставы “Птушкі — нашы сябры”, ляпілі фігуркі маленькіх птушачак. Вельмі прыгожыя работы атрымаліся ў Максімава Максіма, Кафідавай Зарыны, Васіленка Ягора і Чэрнік Яны. Дзеці зрабілі добрыя кармушкі для птушак. А кармушка Мельнічонак Аляксандры была сапраўднай хаткай для зімовых гасцей. Вісяць на дрэвах кармушкі, зробленыя рукамі дзяцей, і радуюць не толькі птушак, але і саміх школьнікаў. Птушыныя сталоўкі наведваюць чародкі розных птушак. Тут можна ўбачыць чырвонагрудага снегіра, маленькую сінічку і вялікую варону. Вучні наглядаюць за паводзінамі птушак, заўсёды падкормліваюць іх ласункамі: зернем, крупамі, сухімі ягадамі, насеннем. Такім чынам, дзеці вучацца любіць і берагчы ўсё жывое на зямлі.
А.У. Запека,
настаўніца пачатковых класаў Туркоўскай СШ.