Добраўпарадкаванне ў любую пару
Па-ранейшаму востра ставяцца на планёрцы пытанні добраўпарадкавання, навядзення чысціні на зямлі. На мінулым тыдні, як паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, у гэтым плане было зроблена нямала: займаліся падкоскай расліннасці, спілаваннем старых і аварыйных дрэў, зачысткай звалак, афарбоўкай і рамонтам агароджы на тэрыторыі Бортнікаўскага сельсавета, добраўпарадкаваннем могілак, зносам непрыгодных для жыцця дамоў. Між тым, як было адзначана, яшчэ маецца нямала работы ў гэтым плане на тэрыторыі раёна, і галоўнай умовай, якая б садзейнічала яе выкананню, з’яўляецца зацікаўленасць усіх і кожнага навесці парадак вакол сябе, свайго дома, тэрыторыі арганізацыі, у якой працуеш. Тых, хто такой зацікаўленасці, нягледзячы на прадпісанні санітарнай і экалагічнай службаў раёна, настойліва не праяўляе, неабходна “зацікавіць” адміністрацыйнай адказнасцю.
Алена КАРПЕНКА.