Больш увагі — прафілактыцы
На мінулым тыдні, як паведаміў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 6 крымінальных спраў, з якіх 3 раскрыты.
У сувязі з тым, што пераважную колькасць сярод агульнай колькасці злачынстваў займаюць крадзяжы, а найбольшы іх працэнт за 9 месяцаў зарэгістраваны на тэрыторыі Сычкаўскага сельсавета, старшыня райвыканкама парэкамендаваў больш увагі надаваць прафілактычнай рабоце з насельніцтвам па забеспячэнні аховы маёмасці, у тым ліку і з гаспадарамі летнікаў. Бо, як паведаміў Сяргей Ільін, значная колькасць крадзяжоў стала магчыма менавіта безгаспадарліваму падыходу грамадзян да рэчаў, якія ім належаць.
Алена КАРПЕНКА.