Падача цяпла забяспечваецца
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, на сёння ўсе крыніцы цеплавой энергіі дзейнічаюць ў рабочым рэжыме. Што да забяспечанасці жыхароў раёна торфабрыкетам, то было адзначана, што да гэтага ацяпляльнага сезону дадзены від паліва пастаўлены ў 1137 домаўладанняў. У чарзе на яго атрыманне — 100 гаспадароў. У арганізацыі, якая займаецца пастаўкай торфабрыкету, ён маецца. Забеспячэнне гэтым відам паліва ажыццяўляецца згодна чарзе.
Алена КАРПЕНКА.