Заработную плату — без затрымкі
Улічваючы тое, што планёрка праводзілася 24-га кастрычніка, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала кіраўнікам арганізацый і ўстаноў, дзе да гэтага дня заработную плату за верасень яшчэ не выплацілі, зрабіць гэта неадкладна. Таксама Тамара Рудая нагадала з усёй адказнасцю падыйсці да выканання прагнозных паказчыкаў за 10 месяцаў года. Асабліва гэта тычыцца тых прадпрыемстваў, дзе па выніках 9 месяцаў меліся недапрацоўкі.
Абмяркоўваючы ход правядзення кірмашоў па продажу сельгаспрадукцыі, якія праводзяцца штотыдня, было адзначана, што яны па-ранейшаму запатрабаваны насельніцтвам.
Алена КАРПЕНКА.