Эканомію — ва ўсім
Планёрка ў гэты панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з пытання рацыянальнага выкарыстання вулічнага асвятлення ў населеных пунктах. Па словах кіраўніка раёна, факты неэканомных адносін да бюджэтных сродкаў дапускаць ні ў якім разе нельга. Заяўкі на неабходнасць адрэгуляваць работу рэле часу, там, дзе такая неабходнасць ўзнікае, старшыні сельсаветаў павінны падаваць неадкладна. Без прамаруджванняў на такія заяўкі павінны рэагаваць і раённыя электрасеткі. Іншага падыходу быць не павінна.
Алена КАРПЕНКА.