Темы

На планёрцы ў райвыканкаме

Падчас абмеркавання надзённых пытанняў на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую ў панядзелак правёў кіраўнік раёна Міхаіл Шалкоўскі, значная ўвага была ўдзелена справам у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ўборачным работам. Апошнія, па словах старшыні райвыканкама, павінны быць паскораны.

На гэты час, як адзначыў у сваёй справаздачы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, незавершанымі застаюцца ўборка кукурузы на зерне і сілас,  уборка гародніны: капусты, сталовых буракоў. У гаспадарках працягваюць убіраць цукровыя буракі. На гэтым тыдні плануецца завяршыць капанне бульбы. Працягваюцца ворыўныя работы. Вядзецца нарыхтоўка, вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, трымаючы слова на планёрцы, нагадала кіраўнікам аб своечасовым прадастаўленні ў аддзел эканомікі справаздач па налічэнні заработнай платы і аб неабходнасці забяспечыць заданне па яе росце.

Спыняючыся на пытанні правядзення кірмашоў, намеснік старшыні адзначыла, што яны працягваюць ладзіцца. Кірмаш у мінулую суботу каля гандлёвага цэнтра “Вэстар” прайшоў пры вялікай актыўнасці сельгаспрадпрыемстваў і пакупнікоў, а ў наступную будзе ладзіцца на пляцоўцы па вул. М. Горкага — ля магазіна “Дом обуви”. Працягваецца, як было адзначана, і правядзенне аўкцыёнаў па продажу аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава звярнула ўвагу на тое, што да 1 снежня раён павінен вызначыцца з намінантам на званне “Чалавек года”. Заяўкі з прапановамі адносна дастойных прэтэндэнтаў калектывы павінны падаваць ужо цяпер.

Намеснік старшыні паведаміла аб правядзенні ў раёне прымеркаваных да Дня маці мерапрыемстваў.

Кіраўнікам тых арганізацый, дзе да гэтага часу не заключаны дагаворы на правядзенне работнікам вакцынацыі супраць грыпу, нагадана аб магчымасці яе зрабіць яшчэ і цяпер. было нагадана і аб забеспячэнні даведзенага кожнай арганізацыі задання па выкананні платных турыстычных паслуг.

Распачатае будаўніцтва жылых дамоў, у асаблівасці шматкватэрных, у раёне неабходна актывізаваць,— адзначыў на планёрцы старшыня райвыканкама. Адных спасылак на тое, што заданне будзе выканана па выніках года, мала. Трэба, каб яно выконвалася памесячна.

Што да нарыўтоўкі на зіму мясцовых відаў паліва, то, як было адзначана начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галінай Міргародскай, і дроў, і дранкі жылкамунгасам для функцыявання кацельных нарыхтавана пад поўную патрэбу.

І зноў было закранута пытанне выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70, за час дзеяння якога на тэрыторыі раёна знесена 45  незаселеных  і 140 старых дамоў. Яшчэ 76, згодна графіку, неабходна пазносіць да 1 снежня. Большая частка з іх (53) ужо ліквідавана, 9 дамоў на гэты час у стадыі зносу. Да зносу астатніх (да прыкладу, што знаходзяцца на балансе філіялаў “Варатынь” і “Харчавік-Агра”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”) гаспадаркі яшчэ не прыступалі. Між тым, часу на выкананне гэтых работ засталося няшмат. Па словах старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, на ход работ, звязаных са зносам дамоў, негатыўна сказваецца той факт, што многія з іх належаць уласнікам, якія не спяшаюцца даць згоду на дадзеную працэдуру.

Абмеркавалі на планёрцы таксама ход выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні чысціні на зямлі. Аб праведзенай у гэтым накірунку рабоце далажылі галоўны санітарны ўрач раёна і горада Бабруйска Валянціна Парахневіч і намеснік начальніка гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Ігар Гайдучык.

Аб стане злачыннасці ў раёне далажыў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін.  

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем