Рыхтуемся да зімы
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, пашпарты гатоўнасці цепласпажыўцоў, па стану на 23 верасня, у раёне атрымала 67 працэнтаў ад агульнай іх колькасці, цеплакрыніц — 88 працэнтаў. Што да кацельных жылкамунгаса, то з 24-х, якія маюцца на яго балансе, пашпарты не атрымалі 2. Тэрмін атрымання — да 1 кастрычніка.
Дровы і дранка да гэтага часу таксама будуць нарыхтаваны пад поўную патрэбу.
Алена КАРПЕНКА.
Рыхтуемся да зімы
Каб зіма не застала знянацку, у раёне праводзіцца цэлы комплекс падрыхтоўчых да яе работ. Стан апошніх быў абмеркаваны на рабочай нарадзе на мінулым тыдні. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, пашпарты гатоўнасці да зімы атрымалі 65 працэнтаў цеплакрыніц і 24 працэнты цеплакарыстальнікаў. Што да нарыхтоўкі мясцовых відаў паліва, то УКП “Жылкамунгас” нарыхтавана 84 працэнты ад задання дроў і прыкладна столькі ж (83 працэнты) дранкі. Работы па нарыхтоўцы працягваюцца.
Алена КАРПЕНКА.